Грамадства44

Ціханоўская пра Калеснікаву: Хай на адлегласці, але я моцна абдымаю цябе, мая родная

Святлана Ціханоўская апублікавала допіс аб былой паплечніцы па аб'яднаным штабе Марыі Калеснікавай, якая нядаўна перанесла аперацыю ў гомельскай бальніцы.

Ліпень 2020 года

«Больш за два гады ў Беларусі людзей катуюць у турмах. Я лічу сваім абавязкам расказваць пра гэта, крычаць аб гэтым як мага гучней — і не толькі пра тых, каго я ведаю асабіста, а абсалютна пра кожнага. Пазаўчора, калі я даведалася, што Марыя Калеснікава ў рэанімацыі, сэрца сціснулася яшчэ мацней».

«Маша — сапраўдны лідар і сімвал перамен для ўсёй Беларусі. Але яшчэ яна мая баявая сяброўка.

Яна паказала мне, якімі моцнымі могуць быць жанчыны, заахвоціла паверыць у сябе, яна зараджала мяне і ўсіх навакольных верай у тое, што нам па плячы нават самыя складаныя выклікі.

Нават з турмы Маша старалася падтрымліваць нас, перадавала цёплыя словы, падбадзёрвала, паказваючы, што яна не здаецца, значыць мы тым больш не павінны апускаць рукі.

Хай на адлегласці, але я моцна абдымаю цябе, мая родная. Здароўя табе і сілы выбрацца з гэтага кашмару. Цяпер для ўсіх нас галоўнае — тваё здароўе».

Ціханоўская таксама выказала падтрымку сям'і Машы, яе тату Аляксандру і сястры Тані Хоміч, а таксама Віктару Бабарыку і ўсёй яго камандзе.

Выказалася пра Калеснікаву і Вераніка Цапкала:

«Страшна, што робіцца за сценамі беларускіх турмаў, яшчэ страшней, што ўсё гэта адбываецца з нашымі жанчынамі! Кожны дзень з Беларусі прыходзяць навіны пра чарговае беззаконне і бязмежжа. Колькі яшчэ гэты бесчалавечны рэжым будзе вырашаць лёс беларусаў? — напісала Вераніка ў фэйсбуку.

Калі вы ці вашы знаёмыя працуюць у бальніцы Гомеля і вы маеце больш інфармацыі пра Марыю Калеснікаву, пішыце нам у @nasa_niva_bot ці на [email protected]. Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

З'явіліся новыя падрабязнасці пра стан Марыі Калеснікавай

«Яе ахоўваюць трое, адзін — з аўтаматам». Што вядома пра Марыю Калеснікаву, якая трапіла ў рэанімацыю

Каментары4

  • Мойша
    01.12.2022
    Не да месца але заварылі дзеўкі кашу дай божа і разхлебваць яе ўсім іншым беларусам. Калеснікава ня збегла адзіная, рызыкнула засталася, на што яна разлічвала цяжка сказаць але цяпер мабыць разумее памылковась і марнасць усей гэтай авантуры з выбарамі. А краіну і народ шкада.
  • Каваль з Менску
    01.12.2022
    Отец семьи, шаноўны і куды вашыя гераіні нас завялі, у жэрла расейска ўкраінскпй вайны, а маісей пра такі сцэнар казаў яшчэ жа выбараў
  • ?
    01.12.2022
    Мойша, а где был Мойша в 2020 году - прятался под юбками?

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту18

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца1

Украінскія дроны «знішчылі» бранятанкавую брыгаду ЗША на вайсковых вучэннях7

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт1

«Стары чалавек падобны да старой машыны». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як пачуваецца пасля перанесенай хваробы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць