Грамадства1717

Кавалеўскі: ЗША будуць прынцыповымі ў абароне незалежнасці і цэласнасці Беларусі

Намеснік Святланы Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінеце Валерый Кавалеўскі расказаў пра вынікі свайго нядаўняга візіту ў Вашынгтон, дзе ён правёў важныя сустрэчы на высокім узроўні.

Падчас візіту Кавалеўскі сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства абароны і Дзярждэпартамента ЗША, старшынёй Офіса па каардынацыі санкцый Дзярждэпартамента Джымам О’Браянам, цяперашнім і былым дырэктарамі па пытаннях Усходняй Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Кейтам Бінам і Трэем Лаянзам, прадстаўнікамі Кангрэса ЗША і аналітычных цэнтраў.

Паводле Кавалеўскага,

праведзеныя сустрэчы пераканалі яго, што ЗША будуць прынцыповымі ў пытанні абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

Яны працягнуць рознабаковую падтрымку намаганняў беларусаў у барацьбе за дэмакратыю і зацікаўленыя ў пашырэнні супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў галіне бяспекі.

Санкцыі супраць рэжыму ЗША маюць намер толькі ўзмацняць і прыкладаць намаганні, каб яны рабіліся больш эфектыўнымі. 

Акрамя таго, Кавалеўскі запэўніў, што

палітычнае супрацоўніцтва з ЗША выходзіць на новы ўзровень: не разавых гучных сустрэч, а пастаянных афіцыйных кантактаў, планамернай працы дзеля дэмакратызацыі Беларусі. 

Каментары17

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    13.01.2023
    Кавалеўскі: ЗША будуць прынцыповымі ў абароне незалежнасці і цэласнасці Беларусі
    Толькі з кім -- скажыце, калі ласка -- ЗША будзе мець тут, у Беларусі, стасункі??? Тут ёсць некалькі таемных армейскіх корпусаў??? Тут, нават, падполля ніякага няма. Украіна змагла паказаць, што яна можа змагацца, ёй і дапамаглі!
    Полк Каліноўскага? Хопіць, нарэшце, трызніць! Полк Каліноўскага -- структура УСУ, вось і ўвесь сказ. Калі Украіна, гіпатэтычна, падпіша дамову аб капітуляцыі Расеі -- то ўсё, якая пасля міру бойка? Якое можа быць вызваленне Беларусі УСУ (хоць і палком Каліноўскага)? Яго проста разброяць!
  • Не смяшыце мяне даражэнькія
    14.01.2023
    Яны будуць прынцыпова выказваць занепакоенасць, а што да супрацоўніцтва то гэта супрацоўніцтва нагадвае віртуальны сэкс
  • ага
    14.01.2023
    до последнего беларуса

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць