Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў упершыню са студзеня 2022 года сустрэліся асабіста
Кароткая сустрэча адбылася ў кулуарах пасяджэння міністраў замежных спраў G20 у Нью-Дэлі. Гутарка доўжылася каля 10 хвілін.

Дзяржсакратар ЗША падчас кароткага дыялогу на саміце G20 запэўніў кіраўніка МЗС РФ у тым, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі гэта будзе патрэбна» і заклікаў Расію адмяніць рашэнне аб прыпыненні ўдзелу ў Дамове аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў.
Што адказаў Блінкену Лаўроў, крыніцы заходніх выданняў не ўдакладнілі, зазначыўшы, што дзяржсакратар ЗША па-ранейшаму не бачыць перспектыў таго, што палітыка Расіі зменіцца ў найбліжэйшы час.
У апошні раз Энтані Блінкен і Сяргей Лаўроў асабіста сустракаліся на перамовах у Жэневе 21 студзеня 2022 года, за месяц да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары