Міністэрства замежных спраў Украіны выступіла з заявай з нагоды абвінавачванняў, якія прагучалі 7 сакавіка з Мінска. Яно катэгарычна адпрэчыла «інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі адносна нібыта датычнасці ўкраінскага боку да падзей на аэрадроме «Мачулішчы», а таксама выказалася адносна абразаў на адрас украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

«Катэгарычна адпрэчваем інсінуацыі Аляксандра Лукашэнкі адносна нібыта датычнасці ўкраінскага боку да падзей на аэрадроме «Мачулішчы», — гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Украіны. — Відавочна, што гэта з'яўляецца чарговай спробай стварыць штучную пагрозу з боку Украіны для апраўдання сваёй падтрымкі агрэсіі Расіі.
Пагрозу трэба шукаць не ва Украіне, якая змагаецца за сябе і шукае міру. Яна ляжыць у Расіі, якая разнастайнымі спосабамі спрабуе яшчэ больш уцягнуць Беларусь у вайну, канчаткова пазбавіць яе незалежнасці і суверэнітэту».
Што да абразы Лукашэнкам Уладзіміра Зяленскага, то ўкраінскае МЗС адзначыла:
«Аляксандр Лукашэнка таксама дазволіў сабе грубы персанальны выпад на адрас Прэзідэнта Украіны. Гэты акт бяссілля пакінем без адказу».
Чытайце таксама:
Падаляк: Дзеянні супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах — справа рук мясцовых партызан
«Пагаворым пасля нашай перамогі». СБУ адмовілася каментаваць тое, што сёння нагаварыў Лукашэнка
Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі»
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары
Беларусь будет свободна от рашистов и их колобарантов.
Жыве Беларусь!