Свет1616

Расійскі блогер Варламаў паведаміў пра змену грамадзянства на туркменскае і пераездзе ў гэтую краіну. Нечакана ўсе павяліся

Учора блогер Ілля Варламаў паведаміў у сацсетках пра свой намер пераехаць у Туркменістан. Навіну пра гэта апублікавалі розныя СМІ.

«Цяпер гэта ўжо не сакрэт. Некалькі гадоў таму я ўвязаўся ў даволі незвычайную гісторыю. Сёння ў амбасадзе ў Стамбуле я прыняў грамадзянства Туркменістана і, нарэшце, атрымаў пашпарт», — напісаў Варламаў. Ён таксама дадаў, што бліжэйшым часам будзе займацца пераездам.

«Глядзіце і зайздросціце, я грамадзянін… Наперадзе складаны пераезд і шмат цікавага кантэнту», — дадаў блогер.

Сёння іншы блогер, Максім Кац звярнуўся да Варламава па тлумачэнні. Выявілася, што ён быў першым, хто пацікавіўся каментарыем Варламава.

«На жаль, я занадта моцна перавярнуў каляндар і думаў, што сёння 1 красавіка, а не 8 сакавіка. І ўжо думаў выдаляць гэты жарт, які зацягнуўся, але потым з цікавасцю пачаў назіраць, што ні адзін журналіст, які напісаў пра гэта, не знайшоў часу напісаць мне ці патэлефанаваць, каб узяць каментарый. Ніхто нават не адкрыў правілы атрымання туркменскага грамадзянства. Падобна, навіна пра тое, што Варламаў адпраўляецца ў Туркменістан, была такая добрая, што яе вырашылі не псаваць удакладненнямі.

Але калі б я сапраўды атрымаў туркменскае грамадзянства, то мяне хвалявала б цяпер толькі адно пытанне: мяне адразу павесяць або будзе суд?» — адказаў Варламаў Кацу.

У інстаграме Варламаў удакладніў, што думка пра тое, нібыта хтосьці добраахвотна захоча атрымаць туркменскі пашпарт, ды яшчэ і выхваляцца гэтым, здавалася яму такой абсурднай, што ён вырашыў запосціць фота як жарт.

«Я быў упэўнены, што ніхто ў такое не паверыць. Гэта ўсё роўна што: «Сябры, я вырашыў пераехаць у Паўночную Карэю». Але раптам жарт пачаў жыць сваім жыццём. Знаёмыя і сябры пісалі мне віншаванні! Хтосьці нават зайздросціў, пытаўся, як атрымаць!» — напісаў Варламаў.

Ён дадаў, што 8 сакавіка якраз было важным звярнуць увагу на Туркменістан, дзе, піша ён, жанчынам забаранілі вадзіць машыну і нават ездзіць на пярэднім сядзенні; закрылі ўсе салоны прыгажосці і забаранілі любыя касметычныя працэдуры; увялі фактычную забарону на аборты; нельга нават сядзець разам з мужчынам на лавачцы, калі вы не замужам.

«Для жанчын у краіне пачаўся сапраўдны кашмар. З кожным днём прымаюцца ўсё больш абсурдныя законы і забароны. Але ніхто пра гэта не піша і не кажа», — распавёў Варламаў.

За фільм «Забаронены Туркменістан» Варламаву ў 2016 годзе пагражалі адрэзаць галаву. У 2021 годзе ён зняў яшчэ адзін фільм пра Туркменістан — з цыклу «30 гадоў без СССР». У двухгадзінным фільме распавядаецца пра аўтарытарныя рэжымы Сапармурата Ніязава і Гурбангулы Бердымухамедава, пра праблемы жыхароў краіны і туркменскіх актывістаў, якіх улады краіны праследуюць нават за мяжой.

Каментары16

  • Так нн
    09.03.2023
    Тэмы для публікацый скончыліся?
  • Шос
    09.03.2023
    Хоть на чукотское. Никому не интересны эти имперские «либералы» хамелионы.
  • Чытач
    09.03.2023
    Кацап, а вы прачыталі тэкст навіны, а не толькі загаловак?

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў4

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць