Грамадства2525

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Такі законапраект у першым чытанні прыняў Сейм Літвы. Калі ён будзе прыняты ў другім чытанні, змены набудуць моц.

Сойм Літвы ў першым чытанні прыняў законапраект аб увядзеньні абмежавальных захадаў у адказ на ваенную агрэсію Расеі ва Ўкраіне. За яго прагаласавалі 113 дэпутатаў, дзевяць устрымаліся, паведамляе агенцтва BNS. «Радыё Свабода» разбіралася, што зменіць новы законапраект, калі будзе прыняты ў пытаннях і адказах. Арыгінал тэксту імавернага закона можна пабачыць тут.

Літва больш ня будзе выдаваць беларусам візы?

Так. Калі законапраект ухваляць, то Літва спыніць выдачу візаў беларусам і расейцам як на тэрыторыі Літвы, так і ў замежных прадстаўніцтвах. Выключэньне будзе толькі ў выпадку, калі пасярэднікам у выдачы візаў выступае Міністэрства замежных спраў Літвы. Зараз беларусам у Беларусі таксама амаль немагчыма атрымаць шэнгенскую візу ад Літвы без пасярэдніцтва МЗС.

Што будзе з выдачай часовых дазволаў на жыхарства?

Прыём заявак на часовы дазвол на жыхарства для грамадзян Беларусі і Расеі таксама спыняецца, калі законапраект ухваляць. Выключэньне будзе зробленае толькі для тых, хто ўжо мае ці то шэнгенскую, ці то нацыянальную візу, альбо часовы дазвол на жыхарства ў Літве. Гэта значыць, падаваць дакумэнты на часовы дазвол на жыхарства змогуць тыя, хто мае візу, ці тыя, хто ўжо атрымліваў часовы дазвол на жыхарства.

Ці змогуць беларусы зь візамі, як і раней, прыяжджаць у Літву?

Так. Законапраект не прадугледжвае нейкіх дадатковых формаў кантролю для беларусаў на мяжы зь Літвой, калі яны ўжо маюць візу. Аднак такія формы кантролю існуюць для грамадзян Расеі. У мэтах бясьпекі Літвы закон прадугледжвае індывідуальную дадатковую праверку грамадзян Расеі, якія прыяжджаюць у Літву, на мяжы. Такая праверка ня будзе тычыцца грамадзян Расеі, якія:

  • маюць дазвол на жыхарства Літвы ці іншай краіны ЭЗ;
  • маюць доўгатэрміновую нацыянальную візу любой краіны ЭЗ;
  • едуць транзытам у Калінінградзкую вобласьць Расеі;
  • зьяўляюцца часткай сям’і грамадзяніна краіны ЭЗ;
  • зьяўляюцца супрацоўнікамі кампаніі, якая займаецца міжнароднымі перавозкамі;
  • едуць у Літву з гуманітарных прычынаў;
  • зьяўляюцца ўцекачамі згодна з Венскай канвэнцыяй.

Якія складанасьці будуць у беларусаў, якія ўжо маюць дазвол на жыхарства?

Калі законапраект ухваляць, то ад беларусаў і расейцаў спыняць прыём заявак на статус электроннага рэзыдэнта. Гэта электронны подпіс smart ID, які дазваляе карыстацца паслугамі банкаў, дае доступ да аплаты камунальных паслуг і шэрагу іншых электронных паслуг. У законапраекце незразумела прапісаны пункт наконт ужо дзейсных статусаў электроннага рэзыдэнта, калі Smart ID у чалавека ўжо ёсьць. Выглядае, што ён будзе дзейнічаць да тэрміну свайго сканчэньня.

Беларусам забароняць купляць нерухомасьць у Літве?

Не. Такога пункту ў законапраекце няма. Забарона на набыцьцё нерухомасьці тычыцца толькі грамадзян Расеі, за выключэньнем тых, хто ўжо мае часовы дазвол на жыхарства.

Што зьменіцца з атрыманьнем літоўскага грамадзянства?

Грамадзяне Беларусі і Расеі ня змогуць падаць дакумэнты на літоўскае грамадзянства, калі гэты законапраект будзе ўхвалены. Падацца будзе можна толькі на выхад зь літоўскага грамадзянства. Закон, калі яго прымуць, будзе дзейнічаць год. Калі Сойм будзе разглядаць законапраект у другім чытаньні, не паведамляецца.

Каментары25

  • Не ўвадзіце людзей у падман
    22.03.2023
    Наша Ніва, нашто вы пішыце неправераную інфармацыю? Маецца на ўвазе першы пункт. Візы на будуць выдавацца толькі за межамі Літвы. 
  • 33334
    22.03.2023
    Алесь, у сэнсе? Яны абараняюцца ад акупантаў пад час вайны!!! І правільна робяць. Хоць і нам гэта не на карысць
  • Снид
    22.03.2023
    Я не понимаю, зачем они это делают?

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой30

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць