Свет55

Прэзідэнт Літвы ў анкеце не ўказаў, што ў 1988 годзе ўступіў у кампартыю

Журналіст Давідас Панцэровас у сераду ў фэйсбуку падзяліўся дакументамі, паводле якіх у маі 1988 года цяперашні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа напісаў заяву з просьбай прыняць яго ў кампартыю. Прэзідэнцкая служба гэты факт пацвердзіла, але адзначыла, што ў дзейнасці партыі Наўседа не ўдзельнічаў. У анкеце кандыдата гэтай інфармацыі не было, так як гэтая інфармацыя не з'яўляецца абавязковай, піша Delfi.lt.

Панцэровас сказаў, што днямі Літоўскі спецыяльны архіў абнародаваў спісы людзей, якіх павінны былі выслаць з Літвы, а таксама іншыя справы архіва. У іх ёсць і дакументы прэзідэнта Наўседы.

Сярод дакументаў ёсць заява Наўседы на ўступленне ў кампартыю ад 20 мая 1988 года, партыйны білет яму быў выдадзены 27 чэрвеня таго ж года. Панцэровас у фэйсбуку падкрэсліў, што не лічыць і не сцвярджае, што «членства ў камуністычнай партыі — гэта нязмыўная пляма».

«Аднак прэзідэнт Наўседа ў сваіх выступах кажа пра «Саюдзіс», мітынгі «Саюдзіса» (арганізацыі, што ўзначаліла рух за незалежнасць Літвы ў канцы 1980-х — НН), а насамрэч у той час ён абраў іншы бок барыкады, прынамсі, афіцыйна», — напісаў журналіст.

Ён нагадаў, што экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, у адрозненне ад Наўседы, указвала ў анкеце членства ў кампартыі. Па словах Панцэроваса, спецыялісты не аспрэчваюць сапраўднасць гэтых дакументаў. Журналіст у сацыяльнай сетцы падзяліўся і адказам прэзідэнцкай службы.

«Прэзідэнт Наўседа быў прыняты ў кампартыю ў маі 1988 года. Адпаведныя дакументы захоўваюцца ў Дзяржархіве, і яны даступныя для грамадства. Калі пачаўся «Саюдзіс», Наўседа ў дзейнасці кампартыі не ўдзельнічаў», — сказана ў каментары.

У адказе таксама паведамляецца, што «ў анкеце кандыдата ў прэзідэнты пытанне аб партыйнай прыналежнасці знаходзіцца ў той частцы, запаўняць якую неабавязкова».

Каментары5

  • ром
    05.04.2023
    Беларусы б не прастили))
  • Мікола)))
    05.04.2023
    У 88 годзе ў кампартыю, калі ўжо пачала бурыцца маскоўская ўлада ў Балтыі і іншых краінах СССР?
  • Ыўк
    05.04.2023
    Вось у тым і справа, што Грыбаўскайце калісьці там была ў камуністычнай партыі — а Наўседа як быў узорным вужом на патэльні, так і застаўся )

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная13

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная13

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць