Ежа33

Тарталеткі з рознай начынкай — на выпадак нечаканых гасцей

Галоўнае, што вам спатрэбіцца, — формы для выпечкі або гатовыя тарталеткі. Напоўніць іх можна рознай начынкай — няхай кожны выбера тое, што яму даспадобы.

Tart shells
Фота: elmundoeats.com

Адзін са шматлікіх варыянтаў цеста для пясочных тарталетак (тут з разлікам на вялікую колькасць, таму калі вам не трэба шмат, можна паменшыць складнікі ў два разы):

  • 2 яйкі,
  • 2 ст. л. малака,
  • 200 г масла,
  • 400 г мукі,
  • 1 ч. л. солі.

Як гатаваць

У глыбокай місцы змяшайце 2 яйкі і малако.

Дадайце размякчанае масла.

Змяшайце ўсё калатоўкай, а яшчэ лепш міксерам. Моцна ўзбіваць не трэба, дастаткова проста давесці да больш-менш аднароднага стану.

Паступова дадавайце муку і размешвайце міксерам ці калатоўкай.

Дадайце соль.

Калі цеста стане тугім, пачынайце замешваць яго рукамі.

Раскатайце цеста на паверхні стала, вазьміце форму для тарталетак і выразайце яе вострай часткай у цесце адпаведныя формы (падобныя да хвалістых акружнасцяў). Кожнае такое колца кладзіце ў форму і прыціскайце па дне і баках формы, прыдаючы форму тарталеткі.

Выпякайце ў духоўцы пры 200°С 25 хвілін.

Chicken and asparagus tartlets
Тарталеткі з курыцай і спаржай. Фота: louisesmadblog.dk

А вось некалькі ідэй, чым напоўніць тарталеткі:

  • чырвоная ікра + тварожны сыр + кроп,
  • курыца + грыбы + яйкі + цыбуля,
  • яйкі + сыр + зялёная цыбуля + часнок,
  • тварожны сыр + авакада + чырвоная рыба,
  • печань траскі + яйкі + агурок + плаўлены сыр + зеляніна,
  • тунец + яйкі + кукуруза + зеляніна,
  • тварог + кінза + зялёная цыбуля + часнок + кроп,
  • курыца + ананас + сыр,
  • крабавыя палачкі + яйкі + сыр + часнок + маянэз,
  • памідоры + сыр + кукуруза + часнок + зеляніна + маянэз або ёгурт,
  • сыр фета + памідоры чэры + агурок + зеляніна + часнок,
  • морква па-карэйску + яйкі + сыр + маянэз + зеляніна.

Смачна есці!

Чытайце яшчэ:

Рэцэпты велікоднага стала: крашанкі, паска, запечанае мяса

Рэцэпт на выхадныя. Тарт фламбэ — смак Эльзаса

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Каментары3

  • Кот
    25.04.2023
    Не. На выпадак нечаканых гасьцёў існуе дастаўка кулінарыі з адпаведных крамаў і рэстаранаў. Гэта будзе значна хутчэй і сур'ёзьней, чым дурэць з цестам ды выпяканьнем. Ну, гэта калі госьці паважаныя й вы ім рады... Калі ж не - частуйце гасьцей тартал'еткамі з рознай пэцканінай, каб яны зразумелі сваю памылку ды больш не паўтаралі яе...
  • аса
    25.04.2023
    на выпадак нечаканых гасцей...
    амапацаў штоле?
    іх што - тарталеткамі частаваць? 
  • хамса ніў тамаці
    25.04.2023
    чырвоная ікра... чырвоная рыба...
    зноў здзекуюцца... па нашай-то беднаце
    Рэд., дзе вы жывеце? можа да вась у госьці схадзіць?

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Афіцыйны Мінск пачуў нас13

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

Карціну Густава Клімта прадалі за $236 мільёнаў. Гэта рэкорд3

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы38

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць