Грамадства22

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Недасекава, Кавальчука і Раманава

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць шэрагу беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх грамадзян. Дакумент апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

Максім Недасекаў і Сяргей Кавальчук
Максім Недасекаў і Сяргей Кавальчук

З беларусаў пад санкцыі патрапілі лёгкаатлет Максім Недасекаў, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў. Усе яны заяўлялі пра сваю падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку і яго пазіцыі па вайне Расіі супраць Украіны.

Абмежаванні прадугледжваюць блакаванне актываў, спыненне гандлёвых аперацый і іншыя меры — тэрмінам на 50 гадоў.

Яшчэ адным указам Зяленскі ўхваліў санкцыі супраць кампаній, якія аказваюць паслугі ў галіне інфармацыйных і лічбавых тэхналогій. У спіс патрапілі расійскія «Яндэкс» і «Укантакце», а таксама беларуская кампанія «Інтэрмех», якая займаецца распрацоўкай і ўкараненнем сістэм аўтаматызацыі працэсаў на машынабудаўнічых і прыборабудаўнічых прадпрыемствах.

Усяго ад пачатку вайны Зяленскі ўвёў санкцыі супраць больш як 2500 грамадзян Беларусі — у тым ліку высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў, і больш як 1300 беларускіх кампаній, у тым ліку Беларускай чыгункі, «Беларуськалія», «Белнафтамаша», Гомельскага хімічнага завода.

Каментары2

  • барадзед
    15.04.2023
    фотка топ, я ржу ўжо дзесяць хвілін
  • свінасабакі дзеда трафіма
    15.04.2023
    Лепшая санкцыя для лукашыстаў - гэта **** ў галаву. Іншыя санкцыі яны ігнаруюць.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць