Навука і тэхналогіі33

Ці змогуць акіянскія хвалі стаць для чалавецтва невычэрпнай крыніцай энергіі?

Інжынеры спадзяюцца, што новая тэхналогія стане прарыўной у галіне электраэнергетыкі.

Фота: pixabay

Пакуль беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем робата-даяркі і змагаюцца са свабодай слова і цвярозым розумам, іх амерыканскія калегі распрацоўваюць прылады пераўтварэння хвалевай энергіі ў электрычную — або WEC (wave energy conversion devices). Распрацоўкай новых прылад займаецца Нацыянальная лабараторыя аднаўляльных крыніц энергіі (NREL), якая падпарадкоўваецца Міністэрству энергетыкі ЗША.

Патэнцыял выкарыстання энергіі акіянічных хваль сапраўды ўражвае. Паводле ацэнак амерыканскіх экспертаў, штогод хвалі ля берагоў ЗША могуць забяспечваць каля 2,64 трыльёна кілават-гадзін электраэнергіі. Гэта магло б пакрыць 60% гадавых патрэб электраэнергіі такой вялізнай краіны, як ЗША, забяспечыўшы ёю 18 мільёнаў дамоў.

Прылады WEC (wave energy conversion devices) уяўляюць сабой дэвайсы, некаторыя з якіх падобныя на буі, а некаторыя — на кілімкі ці цыноўкі. На дадзены момант даследчыкі не спыніліся на адной канструкцыі і вывучаюць, якая будзе найбольш эфектыўнай і, як вынік, камерцыйна мэтазгоднай, распавядае Inverse.

Розныя дызайны будучых прылад / Выява: Joshua Bauer, NREL

Распрацоўшчыкі WEC параўноўваюць сённяшнюю індустрыю хвалевай энергіі, якая толькі зараджаецца, з пачаткам развіцця ветравой энергіі. У 1970-я гады кампаніі ўсё яшчэ вывучалі розныя канструкцыі турбін, пакуль праз шмат гадоў не прыйшлі да высновы, што трохлопасная ветравая турбіна была найбольш эфектыўным рашэннем. У 2022 годзе на энергію ветру прыходзілася 11 % вытворчасці электраэнергіі ў ЗША.

Дзеянне прыладаў WEC заснавана на запатэнтаванай летась тэхналогіі, якая мае назву DEEC-Tec, што расшыфроўваецца як distributed embedded energy converter technologies — тэхналогіі размеркаваных убудаваных пераўтваральнікаў энергіі. 

Розныя варыянты канцэптаў DEEC-Tec / Выява: Besiki Kazaishvili, NREL

DEEC-Tec працуе як падводная коўдра з мноства малюсенькіх пераўтваральнікаў энергіі (кожны звычайна мае памер усяго некалькі сантыметраў), сплеценых у адзіную структуру, якая можа згортвацца ў розныя формы для больш эфектыўнага збору энергіі. Унутры кожнага пераўтваральніка эластычная структура змяшчае станоўчыя і адмоўныя электроды — пад дзеяннем вады прамежак паміж электродамі звужаецца, і яны выпрацоўваюць электрычнасць.

Сёння атрыманне энергіі з мораў сутыкаецца таксама і з мноствам экалагічных праблем. Напрыклад, эксперты павінны пераканацца, што матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў WEC, экалагічна чыстыя і здольныя супрацьстаяць моцным ударам хваль. Таксама павінна быць гарантыя, што прылады не нанясуць шкоды марскім жывёлам ці далікатнаму прыбярэжнаму асяроддзю.

Тым часам першы ў ЗША эксперыментальны праект па выкарыстанні хвалевай энергіі ў прамысловым маштабе можа запрацаваць ужо да 2025 года. Праект пад кіраўніцтвам Oregon State University называецца PacWave і будзе падключаны да мясцовай электрасеткі ў горадзе Ньюпарт, штат Арэгон. Па плане ён зможа вырабляць да 20 мегават электраэнергіі, што дастаткова для забеспячэння каля 2000 дамоў.

Ілюстрацыя, якая паказвае тэставую ўстаноўку PacWave South / Выява: Oregon State University

Каментары3

  • Што тут думаць, усё навідавоку...
    24.04.2023
    Не, ня змогуць марскія хвалі стаць для чалавецтва невычэрпнай крыніцай энэргіі. Бо на Зямлі няма нічога невычэрпнага, створанага прыродай. Усё канечна, усё мае свой ліміт, як і само матар'яльнае йснаваньне, а па-за ім у гэтай энэргіі няма патрэбы.
  • American
    25.04.2023
    Пакуль беларускія навукоўцы працуюць над стварэннем робата-даяркі і змагаюцца са свабодай слова і цвярозым розумам, іх амерыканскія калегі распрацоўваюць прылады пераўтварэння хвалевай энергіі ў электрычную

    пусть для начала американские ученые найдут способ модернизировать электросети которые устарели и не являются надежным средством доставки энергии до потребителя, а энергия океанов еще в 70 годах разрабатывалась, до сих пор ничего не сделано. отмывка денег военного бюджета пока. 
  • Американские ученые
    12.01.2024
    American , есть! товарищ диванный генерал. Разрешите идти?

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі15

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі15

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць