Грамадства11

«Не размяшчаць негатыўную інфармацыю ў прыватных акаўнтах сацыяльных сетак». Што яшчэ забараняе рабіць «Кодэкс прафесійнай этыкі» НАНБ?

У тэлеграм-канале хіміка Сяргея Бесараба з'явіўся дакумент пад назвай «Кодэкс прафесійнай этыкі работніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Ён зацверджаны пастановай Бюро Прэзідыума НАНБ 6 красавіка 2023 года і, акрамя стандартных для падобных матэрыялаў палажэнняў, утрымлівае некалькі такіх, якія сведчаць пра імкненне забараніць як «неэтычнае» права супрацоўнікаў НАНБ мець уласны пункт гледжання на грамадска-палітычнае жыццё. 

Палажэнні, закліканыя надзець цуглі на магчымасць выказвання «акадэмікамі» сваёй грамадскай пазіцыі, утрымліваюцца ў асноўным у главе 3 кодэкса пад назвай «Маральна-прафесійныя нормы і правілы работніка НАН Беларусі».

Паводле аднаго з палажэнняў гэтай главы, работнік НАНБ павінен «садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай свядомасці», але «на аснове дзяржаўнай ідэалогіі».

Таксама «акадэмікам» фактычна забаронена выказваць альтэрнатыўную думку ў СМІ і нават сацыяльных сетках, бо ў кодэксе прысутнічае і абавязак «фарміраваць пазітыўны імідж НАН Беларусі і беларускай навукі,

не дапускаць публічных дзеянняў (у тым ліку выказванняў у медыя, уключаючы сацыяльныя сеткі), якія наносяць страты рэпутацыі НАН і беларускай дзяржавы».

Таксама прадпісваецца «не ўдзельнічаць у арганізацыях, фарміраваннях, інтэрнэт-рэсурсах, мерапрыемствах антыдзяржаўнай скіраванасці» і яшчэ раз фактычна паўтараецца правіла ўстрымання ад разняволенасці ў сацсетках:

«не размяшчаць публікацыі, якія ўтрымліваюць антыдзяржаўныя матэрыялы, а таксама негатыўную, не адпаведную рэчаіснасці інфармацыю ў прыватных акаўнтах сацыяльных сетак».

З апошняй фармулёўкі можна зрабіць выснову, што калі інфармацыя пра НАНБ і дзяржаву ў цэлым негатыўная, то яна аўтаматычна «не адпаведная рэчаіснасці».

У той жа час сярод «асноўных этычных прынцыпаў пры выкананні працоўных абавязкаў работніка НАН Беларусі» мусіць, паводле гэтага самага кодэкса, быць і такі, як «гуманізм»:

«Работнік НАН Беларусі не праяўляе высакамернасці, абыякавасці ці няўвагі да людзей, прызнае каштоўнасць, непаўторнасць кожнай чалавечай асобы і права кожнага на жыццё, здароўе, гонар і годнасць».

Гэта палажэнне, калі разглядаць яго ў агульным кантэксце, — яўна крывадушнае, бо вышэй цытаваныя абмежаванні на публічныя выступленні з крытыкай наяўных парадкаў робяць яўна немагчымымі без сур'ёзных наступстваў публічныя выступленні навукоўцаў у абарону тых калег, якія падвяргаюцца рэпрэсіям з боку дзяржаўных органаў і адкрытым здзекам з боку лукашэнкаўскіх сілавікоў. Пра «непаўторнасць кожнай чалавечай асобы і права кожнага на жыццё, здароўе, гонар і годнасць» у працэсе гэтага не выпадае нават згадваць.

Каментары1

  • Абу
    13.04.2023
    Няма бога акрамя Лукашэнкі, і кіраўнік НАН прарок яго.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў24

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»27

Як не ператварыць дыскусію ў бульбасрач? І ці нармальна баніць людзей у сацсетках?14

Сынам Чыжа Літва дала грамадзянства. Але яны пасля самі яго адракліся8

На Гомельшчыне мужчына задыхнуўся ў сне ад уласнай падушкі1

Хакеры ўзламалі букмекерскі сайт — уцяклі даныя тысяч беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў24

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць