«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ
Саліст гурта «Бі-2» Лёва (беларус Ягор Бортнік) напісаў у інстаграме, што не вернецца ў Расію. Пра гэта музыка паведаміў, адказваючы на пытанне падпісчыка аб маючых адбыцца расійскіх канцэртах гурта, піша Meduza.io.

Акрамя таго, Лёва Бі-2 адказаў на некалькі іншых каментароў. У прыватнасці, адзін з падпісчыкаў павіншаваў музыканта з Днём Перамогі, на што той напісаў: «З Днём Перамогі саюзніцкіх войскаў у Другой сусветнай вайне».
Пасля гэтага ў каментарах у музыкі пачалася спрэчка пра Дзень Перамогі, падчас якога ён назваў расіян забойцамі. «Вы перакрэслілі ўсе свае дасягненні. Ды і дасягненні былі агульнымі і з Украінай, і з Еўропай. Усё, што выклікае цяпер пуцінская Расія, толькі агіда і гідлівасць», — напісаў музыка.

Цяпер «Бі-2» гастралюе па ЗША. Раней у музыкаў быў запланаваны канцэрт у Маскве 10 чэрвеня, аднак цяпер на сайце гурта інфармацыі пра яго няма — два найбліжэйшыя да 10 чэрвеня выступы, згодна з раскладам, павінны прайсці 28 мая ў Нью-Ёрку і 11 чэрвеня ў Ташкенце.
Увесну 2022 года «Бі-2» сутыкнуўся з адменай шэрагу канцэртаў у Расіі пасля таго, як 28 красавіка гурт адмовіўся выступаць у Омску на фоне банера «Za прэзідэнта», размешчанага на канцэртнай пляцоўцы.
«Бі-2» — адзін з самых камерцыйна паспяховых гуртоў на расійскай сцэне. Паводле рэйтынгу часопіса Forbes, у 2020 годзе група ўваходзіла ў дзясятку самых высокааплатных зорак расійскага шоу-бізнэсу.
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары