Грамадства2323

Новым гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі можа стаць Гігін?

Адразу некалькі чалавек паведамілі «Нашай Ніве», што на гэтую пасаду могуць разглядаць ідэолага Лукашэнкі Вадзіма Гігіна. 

Вадзім Гігін. Фота: БелТА

На сайце Нацыяльнай бібліятэкі генеральны дырэктар не пазначаны, а ў прыёмнай адказалі, што Гігіна ў іх яшчэ няма.

Раней дырэктарам бібліятэкі была Аксана Кніжнікава. Яе прызначылі на гэтую пасаду 1 чэрвеня 2021-га.

Яе папярэднік — Раман Матульскі — працаваў у Нацбібліятэцы з 2003 па 2021 гады.

Вадзім Гігін — прыхільнік рэжыму Лукашэнкі, праўладны палітолаг і гісторык, старшыня праўлення беларускага таварыства «Веды».

З 2016 па 2021 год займаў пасаду дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. 

Восенню 2022-га Гігін ездзіў назіральнікам на «рэферэндум» у так званую «Луганскую Народную Рэспубліку». 

У прапагандысцкіх медыя ён часта выказваецца пра вайну ва Украіне.

Нядаўна, напрыклад, Гігін прызнаўся, што ні пра якія перамовы не думае, яму карціць толькі адно — «перамога Расіі ў СВА» і разгром Украіны:

«Не трэба выкручвацца, — сказаў Гігін. — Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі. Усе патрыятычныя сілы, прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі перакананыя ў гэтым. Мы ездзім па краіне, мы размаўляем з людзьмі. Трэба пра гэта гаварыць наўпрост:

так, Беларусь не ўдзельнічае ў баявых дзеяннях, і гэта наш прынцыповы выбар, наша лінія, наша пазіцыя. Але давайце казаць наўпрост: мы заўзеем за Расію, мы жадаем поспеху расійскай арміі, мы жадаем перамогі Расіі, мы жадаем разгрому неанацысцкай зграі, якая называецца Узброеныя сілы Украіны. Мы жадаем разгрому клікі Зяленскага».

Праціўнікам Лукашэнкі Вадзім Гігін любіць наўпрост пагражаць

Яго асобных цытат ужо не адрозніш ад слоў Азаронка.

У перадачы «Азарёнок. Напрямую» лукашэнкаўскі ідэолаг крытыкаваў канферэнцыю дэмакратычных сіл «Новая Беларусь», якая прайшла 8 і 9 жніўня 2022-га ў Вільні. Ëн пагражаў апанентам рэжыму за мяжой забойствамі.

«Краіны НАТА праспансавалі так званую канферэнцыю, фактычна зборышча калабарацыяністаў у духу 1943-1944 гадоў, усіх гэтых недабітых падонкаў, усіх гэтых адкідаў і пазадкаў беларускага грамадства, усёй гэтай дрэні і поскудзі, усёй гэтай убогай навалачы, якая спрабавала ўзяць уладу ў нашай краіне. Усіх гэтых вылюдкаў роду чалавечага. Такіх, як Латушка, Ціханоўская, Вячорка і ўсякага астатняга зброду, дзе галоўнай тэмай была ваенная інтэрвенцыя супраць Беларусі», — казаў ён. 

Каментары23

  • Алек. Ру
    02.06.2023
    Ноч над гаротнай Беларуссю у́сë цямней І страшней...
  • Ёсік
    02.06.2023
    А хто ў гэты час можа стаць на чале нацбібліятэкі? Спадарыня Анісім? Не, хутчэй трэццяга брата Церцеля прызначаць, Кубракова ды іншых лукашыстаў. Якая розніца, каго ды дзе паставілі кіраваць? Патрыёты і прыхільнікі лукашэнкі, усё, Беларусь = лукашэнка, няма больш аніякіх слоў. Покуль тутака не пачнецца бойка, нічога не зьменіцца. Так, краіна зляціць у бездань, трэба шмат будзе працаваць, каб адрадзіць нармалёвае жыцьцё. Няма больш у Беларусі міліцыі, суддьзяў, пракурораў, засталося трохі сумленных адвакатаў, якія покуль не зьехалі за мяжу, усё жыцьцё народа, нажаль, трымае купка аматараў лукашэнкі, і так яны не аддадуць уладу, памрэ лукашэнка раптоўна, ці шчэ гадоў дваццаць будзе ўзначальваць Пул першага.
  • *
    02.06.2023
    Пох..., напраўду. Хай робяць што жадаюць

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць