Здарэнні

СК правярае дзве версіі выбуху на заводзе ў Светлагорску

Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы аварыі на Светлагорскім ЦКК, пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.

Так выглядае цэх пасля «ўспышкі». Скрын з відэа МНС

«Паводле следства, 7 чэрвеня ў цэху выпарной станцыі па вытворчасці ракітавага алею Светлагорскага ЦКК праводзіліся тэхнічныя працы. Прыкладна ў 15:40 адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. У выніку выбуху загінулі тры работнікі прадпрыемства ва ўзросце 24, 31 і 42 гадоў. Яшчэ два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні», — праінфармаваў прадстаўнік СК.

«Цяпер дапытваюць інжынерна-тэхнічных работнікаў камбіната і кіраўнікоў, задзейнічаных на вытворчасці. Канфіскавалі дакументацыю, якая рэгламентуе правядзенне вытворчых і рамонтных работ, табелі працоўнага часу і іншыя неабходныя для следства матэрыялы», — адзначыў Сухадольскі.

Што тычыцца прычыны выбуху, то яна яшчэ высвятляецца. Следства правярае версію фармавання выбуховай газапаветранай сумесі ў ходзе правядзення рамонтна-ачышчальных работ без рэгламенту, а таксама версію аб дапушчаных парушэннях у тэхналагічным працэсе.

Распачалі крымінальную справу па факце здарэння. 

Аварыя на прадпрыемстве адбылася 7 чэрвеня прыкладна ў 15:30.

У тэлеграм-канале гомельскага тэлебачання ў 15:46 напісалі, што на тэрыторыі цэлюлознага камбіната адбыўся выбух, а ратавальнікі шукаюць дваіх работнікаў, якія знаходзіліся побач з месцам аварыі.

У пазнейшых афіцыйных паведамленнях гаварылася пра ўспышку газапаветранай сумесі ў цеплаабменніку. Яна адбылася падчас правядзення прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару.

Пра выбух пісалі і ў сацыяльных сетках.

«Сёння ў раёне 15:30 моцна бахнула з боку прамзоны. Праз непрацяглы час — сірэны машын, якія імчацца ў той бок», — гаворыцца ў адным з допісаў.

«Выбух быў вельмі моцны, і чулі як падалі розныя аскепкі, потым сірэна… Сапраўды крыху былі на паніцы, з прычыны ўсёй абстаноўкі ў Гомельскай вобласці! Дай Бог, каб усе былі жывыя і дзякуй Богу, што гэта не звязана са СВА (вайной. — НН)!!!» — адзначыў аўтар аднаго допісу.

Жыхар Светлагорска расказаў «Нашай Ніве», што тэрыторыя камбіната была ачэпленая. Шмат міліцыі і следчых. Багата вылілі пажарнай пены.

СК учора заявіў, што гаварыць пра дакладную колькасць загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК рана, бо следчыя пакуль не маюць доступу да усёй пашкоджанай тэрыторыі. Магчыма, пад заваламі яшчэ ёсць людзі. 

У 2020 годзе на светлагорскім прадпрыемстве ў выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.

Вытворчасць беленай цэлюлозы спачатку ўзводзіла кітайская кампанія за кітайскія ж інвестыцыі. Але ў выніку канфлікту ў 2018 годзе кітайцы адмовіліся ад супрацоўніцтва з беларускім бокам. Даводзілі да ладу абсталяванне іншыя спецыялісты.

Запусцілі новую вытворчасць у 2020 годзе. Яна вырабляе сульфатную беленую цэлюлозу, якую выкарыстоўваюць у папяровай вытворчасці і вырабе некаторых будаўнічых матэрыялаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба41

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць