Свет11

У Літве абыходжанне з нелегальнымі мігрантамі прызналі неканстутыцыйным, але чыноўнікі сцвярджаюць, што інакш не далі б рады

7 чэрвеня Канстытуцыйны суд Літвы пастанавіў, што затрыманне і прымусовае размяшчэнне мігрантаў, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу, у цэнтрах рэгістрацыі замежнікаў супярэчыць Канстытуцыі. Такое рашэнне КС прыняў пасля разгляду скаргі мігранта, які прыбыў у Літву з Ірака. Але, на думку міністаркі ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, гэтае рашэнне было ў тых умовах абсалютна неабходным, без яго краіна не дала б рады гібрыднай атацы з боку рэжыму Лукашэнкі, піша Delfi.lt.

Агне Білатайце. Фота: AP Photo/Michael Varaklas

«Чаму былі прынятыя гэтыя захады? Калі пачалася інструменталізаваная міграцыя, якую арганізаваў і арганізуе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, у нас не было сродкаў для абароны сябе», — заявіла Агне Білатайце журналістам у МУС.

«Перш за ўсё, у нас не было фізічнага бар'ера, у нас не было сістэм памежнага назірання і ў нас не было рашэння разварочваць ці не ўпускаць тых, хто незаконна трапляе ў Літву», — падкрэсліла яна.

Міністарка заўважае, што нейкім фактарам прыцягнення стала і міграцыйная палітыка, якая дзейнічала на той момант у Літве.

«Што тычыцца нашай міграцыйнай сістэмы, то гэта быў фактар прыцягнення, які таксама стымуляваў гэты працэс. І былі прынятыя рашэнні, што Літва не можа стаць прахадным дваром.

Літва павінна абараняцца, таму што існуюць відавочныя пагрозы нашай бяспецы, нашай нацыянальнай бяспецы, бяспецы нашага народа», — падкрэсліла яна.

На пытанне, ці збіраецца яна ўзяць на сябе адказнасць за рашэнне, якое Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным, Білатайце адзначыла парламенцкую падтрымку згаданай ініцыятывы.

«На момант абмеркавання яго ў парламенце ніякіх нараканняў з боку юрыдычнага дэпартамента аб тым, што сам праект супярэчыць Канстытуцыі, не было. Таксама сам праект быў падпісаны прэзідэнтам, вета не было», — адзначыла яна.

Пры гэтым, падкрэсліла Агне Білатайце, калі такая сітуацыя ўзнікне яшчэ раз, то яна дзейнічала б гэтак сама.

«Калі б мне давялося паўтарыць гэтыя пастановы, калі б сітуацыя паўтарылася, я б прыняла ўсе тыя ж пастановы, якія прымала тады, бо гэтыя пастановы былі патрэбныя нашай дзяржаве», — запэўніла яна.

Чытайце таксама:

Хто мог зарабіць мільёны на міграцыйным крызісе на мяжы Беларусі і ЕС?

Літва не стала працягваць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Адновіцца авіязлучэнне з Іранам. Ці рызыкне Лукашэнка паўтарыць атаку мігрантамі?

Каментары1

  • Казік
    08.06.2023
    "інагда не да законаў"

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць