Грамадства2222

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка вечарам 1 верасня напісаў у фэйсбуку пра пагрозу, якая паступіла па электроннай пошце ў 20:50 у панядзелак. Ананімны аўтар намякае на публікацыю нейкага кампраметуючага відэа.

Павел Латушка. Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

«Сёння ў 20.50 я атрымаў e-mail менавіта ад таго адрасата, які папярэджваў аб нападзе на мяне ў Варшаўскім універсітэце за некалькі гадзін да здарэння. Які папярэджваў аб выхадзе прапагандысцкага відэафільма АНТ у дачыненні да Святланы Ціханоўскай і мяне. Які папярэджваў пра тое, што «пачынаецца ваша знішчэнне», — патлумачыў Латушка, чаму сур'ёзна паставіўся да чарговага электроннага ліста.

Палітык прыклаў да паста скрыншот паведамлення: «Ды ўжо Латушка, уліп ты па поўнай. Што ж ты такі дэбіл, што не заўважыў, што цябе на камеру здымаюць, гэта значыць, гэтая праф*ра цябе здымае».

«Ліст наступнага зместу дэманструе, што КДБ каардынуе і кіруе дзейнасцю Вольгі Карпушонак. На старонцы Вольгі Карпушонак могуць быць апублікаваныя выключна падрыхтаваныя спецслужбамі псеўдадоказы ў стылі фільма пра падпал. Ніякіх сустрэч, рэстаранаў і ўжо тым больш харасменту не было і не магло быць», — напісаў Павел Латушка.

У суботу, 30 жніўня, сябра Каардынацыйнай рады трэцяга склікання Вольга Карпушонак у фэйсбуку абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганнях. Павел Латушка абверг абвінавачванні.

Каментары22

  • І смех і грэх
    02.09.2025
    Гэтая тупізна нават не смешная: прымусілі дзеўку зачытаць прыдуманую лухту на камеру і пісануць нейкае глупства ў фэйсбуку, і "все, Латушка, ты влип".
    Ат, няма пра што гаварыць, поўны крызіс жанру на "Бычок-фільм".
  • Алесь
    02.09.2025
    Калі адбыўся скандал са Стрыжаком - там не было сумневаў у сапраўднасці падзеяў. Пацярпелых жанчын было некалькі, яны з'яўляліся даволі вядомымі асобамі з бездакорнай рэпутацыяй і не хаваліся.
    У адрозненні ад гісторыі са Стрыжаком медыйная атака на Латушку па ўзроўню яе арганізацыі і адчуванню штучнасці яе напампоўкі вельмі нагадвае разлічаную на дэгенератаў танную лукашысцкую прапаганду. Кшталту кіно ад КДБ-ТВ са шпрыцамі і парначасопісамі, прывезенымі лукашысцкімі сцэнарыстамі на месца разбуранай бандытамі Павлічэнкі Плошчы-2006. Зніклая малавядомыя актывістка, допісы ад яе імя, відэа, знятое незразумела калі і пры якіх абставінах і ніводнага нават сукоснага доказу.
    Імаверна асабіста Тур, які загадзя праанансаваў гэты "кампрамат", і з'яўляецца аўтарам сцэнару гэтай бурды. Ігарок, гісторыя не ўзлятае, твая зорка пад пагрозай, хутка прадавай дом і дакупляй ботаў, бо аперацыя зрываецца, і неўзабаве давядзецца прызначаць вінаватых. Сумняюся, што Паўлючэнка з Церцелем аддадуць дзеля гэтага кагосці са сваіх.
  • Пытаннечка
    02.09.2025
    Дык а дзе ліст?

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Толькі ЗША змогуць спыніць канфлікт ва Украіне2

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна2

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка19

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне15

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон14

Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»1

«Не меў рацыі». Мінскі майстар, які зняў ролік пра кепскі сэрвіс беларускага ноўтбука, запісаў «пакаяннае» відэа7

Былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч нарадзіла дзіця12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць