Сёння суддзя Уладзімір Арэшка агучыў прысуд Эдуарду Бабарыку — сыну экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, кіраўніку яго перадвыбарчага штаба. Вынік — 8 гадоў калоніі.

Віктара і Эдуарда Бабарыкаў затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Эдуард узначальваў перадвыбарчы штаб бацькі. Іх спынілі, калі яны везлі ў ЦВК подпісы, сабраныя для вылучэння Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты.
Праз год Віктара Бабарыку асудзілі да 14 гадоў калоніі. З 25 красавіка 2023 года пра яго нічога не вядома.
Яго сын правёў у СІЗА без суда больш за тры гады.
Эдуард Бабарыка прызнаны вінаватым, у прыватнасці, ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, дапамаганні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы.
Што тычыцца ўхілення ад выплаты падаходнага падатку, то гаворка ідзе пра перыяд з 2012 па 2022 год. У абвінавачванні, агучаным раней дзяржаўным абвінаваўцам, гаворыцца, што Бабарыка павінен быў дэклараваць даходы і валодаў рэальнай магчымасцю гэта рабіць, але не прадставіў у інспекцыю падатковую дэкларацыю.
Што тычыцца легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, дзяржабвінаваўца падчас судовага працэсу адмовіўся ад такога абвінавачвання. Суд пастанавіў вытворчасць па справе ў гэтай частцы (арт.235 КК) спыніць.

Пракурор Аляксандр Кароль прасіў для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў калоніі.
З улікам прысуду ў 8 гадоў калоніі Эдуард Бабарыка, па разліках рэжыму, мае выйсці на волю прыкладна праз 3,5 гады (адзін дзень у СІЗА — 1,5 дня ў калоніі).
Да арышту Эдуард быў кіраўніком дзвюх краўдфандынгавых платформаў. У 2015-м стаў адным з заснавальнікаў Ulej, а ў 2019-м заснаваў MolaMola. Дзякуючы гэтым пляцоўкам беларусы маглі падтрымаць важныя ініцыятывы і праекты.
Адзін з самых значных праектаў — ByCovid19. Яго ўдзельнікі збіралі дапамогу бальніцам, дактарам і пацыентам падчас пандэміі.

Яшчэ адзін грамадска важны прыклад — выдавецтва кніг Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову.
Дзякуючы Ulej і Mola Mola беларусы змаглі рэалізаваць больш за 500 праектаў.
Апытанка
«Дапамагаў Сяргею Ціханоўскаму ў арганізацыі масавых беспарадкаў». Пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, ён віны не прызнаў
Вязні наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт
Алексіевіч пра затрыманага тры гады таму Бабарыку: У яго была нейкая нават наіўная вера ў тое, што мы можам нешта памяняць
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Па сутнасці судовыя залы ператварыліся ў памяшканні для сістэмнага дэманстратыўнага прыніжэння і катаванняў знакамітых палітычных апанентаў рэжыма ва ўмовах аніякай рэакцыі прысутных "суддзяў" і "пракурораў". Пасля змены рэжыма гэта сітуацыя павінна атрымаць адпаведную прававую ацэнку.