Культура11

У Варшаве пройдзе першы нефармальны з’езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў

З’езд адбудзецца 18-20 жніўня. Belarusian Filmmakers’ Network ладзiць гэтае мерапрыемства «з мэтай аб’яднання беларускіх кінематаграфістаў у адзіную супольнасць для далейшай працы над стварэннем агульнай стратэгіі развіцця беларускага кіно».

Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце BarCamp — своеасаблівай антыканферэнцыі, якая прадугледжвае актыўны ўдзел беларускіх кінематаграфістаў з розным досведам і спецыялізацыяй. Праграму з’езда ўдзельнiкi вызначаюць самастойна: можна прапанаваць тэму для абмеркавання i ўдзельнiчаць у працы секцый, паведамляе «Будзьма».

На думку арганізатараў, з’езд дае ўнікальную магчымасць абмяняцца досведам, а таксама знайсцi падтрымку для сваіх праектаў. Адзінае патрабаванне — быць гатовым да актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах з’езда.

Чакаецца, што на з’езд прыедуць прафесіяналы кінаіндустрыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і прадстаўнікі міжнародных арганізацый у сферы кінавытворчасці.

Нефармальны з’езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў пройдзе пры партнёрскай падтрымцы Imaguru.

Для ўдзелу трэба падаць заяўку да 16 лiпеня ўключна. Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 20 лiпеня.

Каментары1

  • Ворчун
    08.07.2023
    cудя по тому, что в одном словосочетании стоят 3 взаимоисключающих слова :"независимых" "белорусских" "кинематографистов", независимость там от мозга...

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя18

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя18

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць