Грамадства22

​Віктар Бабарыка, меркавана, знаходзіцца ў ПКТ калоніі №1 Наваполацка — «Белпол»

Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 (Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў, як паведамляе аб'яднанне былых сілавікоў «Белпол».

Віктар Бабарыка. Май 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Цяпер стаўленне да яго з боку адміністрацыі калоніі нармальнае, «прэсаваць» Віктара Бабарыку баяцца з прычыны арганізаванай дэмакратычнай супольнасцю інфармацыйнай кампаніі ў ягоную падтрымку, як заяўляюць у аб'яднанні.

Паведамляецца таксама, што ідзе праверка наконт зліву інфармацыі пра цялесныя пашкоджанні экс-палітыка.

***

Пра Віктара Бабарыку, асуджанага на 14 гадоў калоніі, нічога не вядома два з паловай месяца. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка.

12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Пасля гэтага ніякіх звестак не паступала.

17 мая адбылося масавае затрыманне медыкаў у Цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка — акурат той, куды даставілі былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта і адкуль падпольны «Рабочы рух» атрымаў інфармацыю пра яго шпіталізацыю. Многім медыкам далі ад 10 да 15 сутак. Некаторым выпісалі штрафы.

У прыватнасці, вядома, што хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак, загадчыцу аддзялення гінекалогіі Ірыну Васільеву і фельчарку хуткай дапамогі Наталлю Первянёнак — на 10 сутак, а спецыялістку УГД Алу Стальмакову аштрафавалі на 100 базавых (3700 рублёў).

Потым медыкаў звольнілі за прагулы, як паведамляў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Сын Віктара Бабарыкі Эдуард хадайнічаў, каб бацьку выклікалі ў якасці сведкі на суд, але экс-банкір, хутчэй за ўсё, у судзе так і не з'явіўся.

Разам з тым варта адзначыць, што пасля з'яўлення чутак пра смерць іншага палітвязня — Сяргея Ціханоўскага — на наступны дзень праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з яго ўдзелам. Пра Бабарыку — маўчок.

Кіраўнік Белгазпрамбанка вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2020 года і сабраў рэкордную колькасць подпісаў выбарцаў. Сацыялагічныя даследаванні паказвалі, што ён мае самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. Аднак у чэрвені 2020 года лукашэнкаўцы яго арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

 

Каментары2

  • Пракаповіч
    08.07.2023
    Бакіры ўсіх беларусаў яднайцеся BLR ўжо тры не выпусціце Бабарыку - будзе чатыры)))
  • Выбаршчык з Беларусі
    08.07.2023
    Шаноу́ны Віктар Дзмітрыевіч! Чакаем таго часу, калі Вы ізноў выступіце з прамовай, як 12 траўня 2020 года!

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць