Новы жылы квартал пачалі будаваць у межах мінскіх вуліц Глаголева, Гурскага і Панамарэнкі. На гэтай тэрыторыі плануюць узвесці пяць жылых дамоў агульнай плошчай больш за 40 тысяч квадратных метраў. Для будаўніцтва таксама знясуць прыватную забудову, якая пакуль застаецца на месцы, піша Blizko.by.

На першым этапе пабудуюць два дамы вышынёй 9—10 паверхаў. Яны размесцяцца на тэрыторыі былой прамысловай зоны, якую знеслі ў 2025 годзе.
Катлаваны пад абодва будынкі ўжо падрыхтавалі. Цяпер будаўнікі ўшчыльняюць грунт для ўладкавання стужачных падмуркаў.

Пасля ўзвядзення першых двух дамоў плануецца пабудаваць размеркавальную трансфарматарную падстанцыю, каналізацыйную помпавую станцыю і павышальную помпавую станцыю. Яшчэ тры жылыя будынкі з’явяцца на наступным этапе.
Планы па асваенні гэтай тэрыторыі гарадскія ўлады зацвердзілі яшчэ ў 2021 годзе. Пад знос тады вызначылі як прамысловую зону, так і прыватны сектар.

Аднак рэалізацыя праекта пачалася толькі ў лютым 2025 года, калі знеслі прамысловыя будынкі. Пасля гэтага тэрыторыю абнеслі агароджай, але будаўнічыя працы разгарнуліся толькі цяпер.
Прыватныя дамы пакуль не закранулі, аднак іх знос ужо прадугледжаны планамі забудовы.
Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак
Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску
Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя
Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску
Паміж вакзалам і праспектам Незалежнасці ў Мінску з'явіцца новы будынак
Каментары
Парэзалі на кавалкі і цяпер піляць, рубяць, змяншаюць і змяншаюць.
Хутка няма дзе будзе жыць ні птакам, ні вавёркам.