Грамадства11

«Раней махляры прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў, а цяпер можна спекуляваць на тэме палітзняволеных». Як ашуканцы спрабуюць зарабляць на людскіх пакутах

Саша Зверава, былая дзяўчына палітвязня Эдуарда Бабарыкі, апісала ў інстаграме сітуацыю, з якой сутыкнулася падчас нядаўняга суда над Эдуардам. Ёй «давераныя асобы» настойліва перасылалі лісты нібыта ад імя Эдуарда, а ў іх апавядалася, як можна пазітыўна змяніць лёс зняволенага. Натуральна, не за проста так.

Саша Зверава і Эдуард Бабарыка некалькі гадоў таму. Фота: Tut.by

Сітуацыя гэта, паводле Зверавай, наступная: «вам пішуць «давераныя» асобы, якія тлумачаць, што трэба зрабіць для іх вызвалення».

Пры гэтым яны нейкім чынам здабываюць нейкія інтымныя падрабязнасці, згадкі пра якія ў паведамленні могуць сведчыць пра тое, што ліст сапраўды пісаў сам Эдуард.

«Вельмі асабістыя рэчы вы маглі агучыць і забыцца, ці яны і ўвогуле будуць у адкрытым доступе, старыя фатаграфіі, сумесныя пасты — усё гэта ў дапамогу», — кажа Зверава.

Адзін з лістоў, атрыманых Зверавай ужо пасля вынясення Эдуарду Бабарыку драконаўскага прысуду — 8 гадоў пазбаўлення волі

Нельга сказаць, што легенда махляроў бездакорная, у такіх пасланнях можа быць тысяча нестыковак, як адзначае Зверава. Але гэта перамагаецца тым, што няшчасныя людзі хочуць верыць хоць бы ў нешта, таму на гэтыя нестыкоўкі заплюшчваюць вочы, не даюць самім сабе ўключаць крытычнае мысленне.

«Калі гаворка ідзе пра чалавека, чыя свабода для вас важнейшая за ўласную, або акей, давайце без максімалізму, яна для вас даволі важная, вы нават калі і звернеце ўвагу на чужую манеру і іншыя нетраплянні, то ўсё роўна зачэпіцеся за тое, у што хочаце верыць», — працягвае яна.

Людзям хочацца спадзявацца, што праблема не тупіковая, што яе можна вырашыць. І за гэтую ілюзорную саломінку чапляюцца нават насуперак здароваму сэнсу.

«Спадзявацца, што ў гэтым выпадку нешта могуць вырашыць грошы — спакусліва, але на жаль…» — піша дзяўчына.

Зверава, па яе словах, атрымлівала такія лісты цягам усяго суда над Эдуардам Бабарыкам і працягвае атрымліваць іх нават цяпер, калі ўсё скончылася. Прытым яна прызнае:

«Я выдатна разумела, што гэта лухта і трызненне, але, паўтару, у такіх сітуацыях вельмі хочацца верыць у тое, што можа быць рашэнне — любое. Ашуканцы гэтым карыстаюцца».

Не паддаўшыся націску «бізнэсменаў» сама, дзяўчына падзялілася досведам у сацсетках для таго, каб іншыя людзі

  • былі ўважлівыя, калі вашы родныя не на волі і з вамі таксама «звязаліся»;

  • па магчымасці падзяліліся гэтай інфармацыяй ці ў сацсетках, калі самі не ў Беларусі, ці з блізкімі ў Беларусі, калі людзі там. Бо гэта, на жаль, можа быць для многіх актуальна.

«Раней ашуканцы прадстаўляліся супрацоўнікамі банкаў, ламалі акаўнты, а дыктатура дадала опцый: цяпер можна спекуляваць на тэме палітычных зняволеных», — канстатуе Зверава.

Чытайце таксама:

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка». Ціханоўская пракаментавала сённяшні прысуд Бабарыку

Саша Зверава: Мы з Эдуардам Бабарыкам больш не разам

Каментары1

  • Common sense
    11.07.2023
    Если бы Бабарыке нужны были деньги,то он бы такие письма в Газпром писал,а не нищей Зверевой.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»3

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»3

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць