Грамадства3333

Кватэру Ціханоўскіх прадалі з трэцяй спробы

На аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэнне» 26 ліпеня нарэшце-такі прадалі трохпакаёвую мінскую кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх у Мінску. Да таргоў дапусцілі дваіх удзельнікаў, якія некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку кватэра пайшла даражэй за першапачатковую цану, піша «Люстэрка».

Фота: e-auction.by

Падчас таргоў удзельнікі некалькі разоў перабівалі стаўкі адзін адного, а аўкцыён увесь час працягвалі. Ён доўжыўся 13 гадзін, а ў выніку кошт кватэры перавысіў 203 тысячы рублёў.

Пра тое, што трохпакаёвую кватэру Ціханоўскіх на праспекце Незалежнасці 137/2 у Мінску трэці раз выставілі на продаж праз аўкцыён, стала вядома ў пачатку ліпеня. Гэтым разам яе цану знізілі: калі раней пачатковая цана кватэры на таргах была 214,9 тысячы беларускіх рублёў, то цяпер — 171,9 тысячы.

Як паведамлялі на сайце аўкцыёнаў, у кватэры, выстаўленай на продаж, зарэгістраваны жыхары, у тым ліку непаўналетнія дзеці. Плошча кватэры — 66 м², прадавалася яна разам з убудаванай кухняй і шафай-купэ.

Каментары33

  • беларуска
    26.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • 2
    27.07.2023
    ром, явно кто-то из лукашистской вертикали
  • Paliašuk
    27.07.2023
    Шо, такі біліся за права быць ганебна выселенымі з незаконна канфіскаванай і выстаўленай на продаж кватэры? Не аскудзела зямля беларуская вырадкамі маральнымі. Ці то вагнер які-небудзь з Асіповічаў у сталіцу пераехаў.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць