Эканоміка11

Прыбыткі кампаніі Nvidia паказваюць, хто зможа атрымаць найвялікшую выгоду падчас буму генератыўнага ШІ

«У камп'ютарнай сферы пачалася новая эра. Кампаніі ва ўсім свеце пераходзяць ад універсальнасці да паскораных вылічэнняў і генератыўнага штучнага інтэлекту», — заявіў заснавальнік і генеральны дырэктар Nvidia Джэнсен Хуанг.

Генеральны дырэктар Nvidia Джэнсен Хуанг / Фота: gettyimages

Nvidia стала галоўным пастаўшчыком індустрыі генератыўнага ШІ. Чыпы кампаніі A100 і H100 выкарыстоўваюцца для стварэння і запуску ШІ-праграм, у прыватнасці ChatGPT. Як вядома, попыт на гэтыя запатрабаваныя праграмы няўхільна рос цягам апошняга года, а адпаведна змянялася і інфраструктура для іх падтрымкі. Па словах генеральнага дырэктара Nvidia, шэраг пастаўшчыкоў воблачных паслуг нядаўна абвясцілі аб планах укаранення апаратнага забеспячэння Nvidia H100 у сваіх цэнтрах апрацоўкі даных. 

Nvidia паведаміла аб прыбытку ў 13,51 мільярда даляраў у другім квартале 2023 года — гэтая лічба перасягнула чаканні Уол Стрыт і ўдвая перавышае 6,7 мільярда даляраў, атрыманых кампаніяй за аналагічны перыяд мінулага года. Да таго ж Nvidia паведаміла аб чыстым прыбытку ў памеры 6,18 мільярда даляраў у параўнанні з 656 мільёнамі за той жа перыяд мінулага года — гэта больш чым у дзевяць разоў.

Вынікі паказваюць, наколькі рэзка змяняюцца расклады ў галіне. Калісьці гульнявое падраздзяленне кампаніі было галоўным рухавіком прыбытку. І ў той час як гульнявы сектар кампаніі працягвае расці (яго прыбытак у 2 квартале 2023 года склаў 2,49 мільярды даляраў, павялічыўшыся на 22% у параўнанні з мінулым годам), ​​цяпер ён засланяецца цэнтрам апрацоўкі даных, які атрымаў 10,32 мільярда даляраў даходу, павялічыўшыся на 141% у параўнанні з папярэднім кварталам і на ажно на 171% у параўнанні з мінулым годам.

«Кошт воблачных цэнтраў апрацоўкі даных у свеце складае нешта каля трыльёна даляраў», — цытуе спадара Хуанга выданне TechCrunch. — «І гэтыя цэнтры апрацоўкі даных коштам трыльён даляраў знаходзяцца ў працэсе пераходу да паскораных вылічэнняў і генератыўнага штучнага інтэлекту. Мы бачым дзве адначасовыя змены платформы».

Тым часам Nvidia чакае яшчэ большага росту, прагназуючы прыбытак у 16 ​​мільярдаў даляраў за трэці квартал, плюс-мінус 2%. Кіраўнік Nvidia лічыць паскораныя вылічэнні найбольш эканамічна– і энергаэфектыўным, а таксама найбольш прадукцыйным спосабам вядзення камп'ютарных вылічэнняў проста цяпер.

Каментары1

  • Казік
    26.08.2023
    Яны з часоў хайпа крыптавалют ужо звышпрыбытак атрымліваюць

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць