Навука і тэхналогіі2828

Каранавірус выклікае інсульты ў маладых людзей — The Washington Post

Амэрыканскае выданьне піша, што лекары б’юць трывогу з прычыны прыкметнай колькасьці інсультаў сярод заражаных каранавірусам маладых людзей, хвароба якіх працякала ў лёгкай форме.

Узрост такіх пацыентаў ад 30 да 40 гадоў, многія зь іх нават ня ведалі, што заражаныя каранавірусам, а цяпер некаторыя зь іх паралізаваныя, а іншыя загінулі ад інсультаў. І гэта пры тым, што сярэдні ўзрост пацыентаў з інсультамі ў ЗША — 74 гады, цытуе WP радыё «Свабода».

Выпадак, якога нэўрахірург ніколі ня бачыў

Газэта апісвае выпадак, які здарыўся ў адной з клінік Мангэтану. Інтэрвэнцыйны нэўрахірург Томас Окслі быў тэрмінова выкліканы на працу, бо ў той дзень у клініцы не хапала лекараў для лячэньня тэрміновых пацыентаў з інсультамі.

Томасу Окслі трапіўся малады чалавек ва ўзросьце троху пасьля трыццаці гадоў. Ён не прымаў ніякіх лекаў і ня меў хранічных хваробаў. Ён датрымліваў умовы карантыну, быў увесь час дома і адчуваў сябе вельмі добра. Але ў адзін момант яму стала цяжка гаварыць і рухаць правай часткай свайго цела. Тамаграфія паказала вялікую закупарку сасуда ў левай частцы галавы. Аналіз таксама паказаў інфікаваньне COVID-19.

А далей Томас Окслі расказвае пра відовішча, якога ён, як лекар, ніколі ў сваім жыцьці ня бачыў і якое выклікала ў яго жах.

Звычайна на маніторах, кажа доктар Окслі, мозг выглядае як згустак чорных загагулін, які нагадвае спагеці ў слоіку. Тромб на іх фоне выглядае як пустое месца. І вось калі хірург увёў доўгую іглу, каб выдаліць тромб, ён з жахам убачыў як вакол яго пачалі фармавацца новыя тромбы. «Гэта было шаленства», — кажа лекар.

Нашмат большая пагроза, чым лічылася дагэтуль

Паведамленьняў аб інсультах у маладых людзей зьяўляецца ўсё больш, і якраз яны пачынаюць істотна мяняць уяўленьне чалавецтва пра новую хваробу, якая паразіла сьвет, піша The Washington Post. Пакуль такіх паведамленьняў у параўнаньні з усёй статыстыкі хваробаў няшмат, але яны істотна ўплываюць на разуменьне каранавірусу новага тыпу.

Яшчэ нядаўна гэты патаген лічыўся вірусам, які паражае лёгкія чалавека. Але цяпер зразумела, што ён аказаўся нашмат больш пагрозьлівым праціўнікам людзей і паражае практычна ўсе асноўныя сыстэмы ў арганізьме чалавека.

Цяпер тры буйныя мэдычныя цэнтры ЗША рыхтуюць публікацыю аб сваіх назіраньнях за выпадкамі інсультаў у маладых пацыентаў з COVID-19 і зробленых імі высновах.

Таямнічае ўскладненьне

Адзін з такіх цэнтраў — шпіталь Томаса Джэфэрсана ў Філядэльфіі. Нэўрахірург гэтай установы Паскаль Джабур называе мазгавыя тромбы таямнічым ускладненьнем згортваньня крыві ў «кавідных» пацыентаў. Лекар кажа, што ў маладых людзей утвараецца адразу некалькі тромбаў у мозгу, што вельмі незвычайна.

«Пакуль мы будзем пасьпяхова лячыць адзін перакрыты тромбам сасуд, у пацыента можа здарыцца сур’ёзны інсульт у іншай частцы мозгу», — кажа Паскаль Джабур.

Надзея на антытрамбозную тэрапію

The Washington Post таксама прыводзіць сьведчаньне доктара Томаса Окслі аб посьпеху лячэньня мазгавых ускладненьняў у пацыентаў COVID-19 пры дапамозе антытрамбознай тэрапіі.

Доктар расказвае пра 33-гадовую раней цалкам здаровую пацыентку, якая трапіла ў лякарню пасьля таго, як праз тыдзень галаўнога болю і кашлю ў яе анямела левая частка цела. Тамаграфія паказала, што ў пацыенткі ў мозгу два тромбы, а ў лёгкіх — плямы «матавага шкла», тыповага сымптому COVID-19. Пацыентка атрымала два віды тэрапіі, накіраванай на разбурэньне тромбаў, і на 10-ты дзень была дастаткова здаровай, каб яе выпісалі.

***

На наступным тыдні тры вялікія каманды амэрыканскіх лекараў апублікуюць у часопісе New England Journal of Medicine свае высновы аб лячэньні інсультаў у маладых пацыентаў з COVID-19.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Бабруйска ў прыватнай перапісцы з былой жонкай абразіў яе. Яго аштрафавалі4

Кіроўца трапіў у ДТЗ на хуткасці 3 км/г. У яго забралі правы на паўгода і аштрафавалі на 10 базавых3

У Польшчы расце колькасць адмоў беларусам у выдачы праязнога дакумента. У чым прычына?7

У Мінску прадаюць кватэру былога піяніста «Песняроў». Інтэр'еры ўражваюць ФОТЫ5

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

У Маскве загінулі двое паліцэйскіх: невядомы кінуў выбухоўку ў іх машыну1

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі13

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў8

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі18

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць