Украіна, смерць Макея і Ціханоўская. Ягор Марціновіч напісаў, на якія тэмы забаранялі размаўляць у калоніі
Ёсць некалькі тэм, якія не рэкамендуецца абмяркоўваць у калоніі. Ну, як не рэкамендуецца? Проста калі міма будзе прабягаць нейкі стукач і данясе, што вы стаялі і абмяркоўвалі Ціханоўскую, то ўсе ўдзельнікі размовы, найхутчэй, атрымаюць па 10 сутак ШІЗА з нейкай іншай фармальнай нагоды. Напрыклад, за тое, што не былі паголеныя, піша нядаўна вызвалены з бабруйскай калоніі пасля адбыцця прызначанага тэрміну зняволення журналіст Ягор Марціновіч.

Стукачоў на стаўцы не надта шмат, але ты ж не ведаеш іх поўны спіс, таму сам ацэньваеш, хто варты даверу, а ў каго на плячах праступаюць пагоны.
У першыя дні вайны дыскусіі перад тэлевізарам былі публічнымі, але скончыліся тым, што нехта склаў спіс людзей, якія выказваліся супраць пуцінскай агрэсіі. І ўсе яны рушылі ў ШІЗА. Больш адкрытага абмеркавання не было.
Яшчэ адной рызыкоўнай штукай на нейкі час стала смерць Макея.
Чалавек раптам прапаў у ШІЗА, пытаешся ў астатніх, што з ім адбылося. «Дык ён жа з табой абмяркоўваў, што гэты міністр быў абсалютна здаровым. Сам разумееш». Э-э-э?
Але самае глабальнае — гэта, канечне, Ціханоўская (Ціханоўскі ў тым жа камплекце).
На Валадарцы былі сітуацыі, калі чалавек, якога закідваюць у камеру, вітаецца так: «Здарова, хата! Я Валера, калі што, галасаваў за Ціханоўскую!» І ўсе такія: «О, Валера, усё ясна, ты нармальны пацан, дапаможам чым можам».
У калоніі правілы гульні іншыя, свабоды слова значна менш (бо стукачоў больш). Калі прамаўляеш імя Ціханоўскай, нават самы адэкватны сусед можа сказаць: «Ціха-ціха, ты што!» Канечне, усім цікава, што ў яе там, людзі па адным падыходзяць і пытаюцца, ці чуў я нешта новае. Але спаліцца публічным інтарэсам да Святланы не рызыкуе амаль ніхто.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары