Грамадства66

«Тата ніколі не ўхваліў бы такога». Сын Міхаіла Фінберга выказаўся пра помнік, усталяваны на магіле яго бацькі

Адзіны сын Міхаіла Фінберга ў фэйсбуку выказаў сваё меркаванне пра помнік, усталяваны на магіле яго бацькі. Помнік адкрылі 5 верасня 2023 года на Усходніх могілках у Мінску. Скандалам стала тое, што надпіс на помніку, які, відавочна, узгадняў шэраг чыноўнікаў, выявіўся з памылкай.

 Помнік Міхаілу Фінбергу

«5 верасня 2023 года ў Мінску на татавай магіле на Усходніх могілках быў усталяваны двухметровы помнік з бронзы. Я хачу падзякаваць творчаму калектыву, які працаваў над яго стварэннем, і асабліва скульптару Уладзіміру Слабодчыкаву за прадэманстраваны прафесіяналізм», — падзякаваў сын Фінберга Элі Аляксандр, які жыве ў Канадзе.

«Маё стаўленне да помніка дваякае, — удакладніў ён. — Я разумею, што сам тата ніколі не ўхваліў бы такога. З іншага боку, помнік у тым выглядзе, у якім ён створаны, адпавядае некаторым культурным кодам, легітымна дамінуючым у цяперашняй Беларусі«, — дадаў сын Фінберга.

Ён выказаў спадзеў, што «ў працэсе ўвекавечання імя Міхаіла Якаўлевіча Фінберга апошняя кропка яшчэ не пастаўленая».

Пра памылку ў надпісе ён нічога не напісаў.

Надпіс на пастаменце з памылкай у імені. Скрыншот з рэпартажу АНТ

Міхаіл Фінберг, які памёр у снежні 2021 года на 75-м годзе жыцця, шмат гадоў быў кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі. Узначаліў Фінберг гэты аркестр яшчэ ў 1987 годзе, калі ён быў Дзяржаўным аркестрам сімфанічнай і эстраднай музыкі, і не пакідаў кіраўніцтва да самай смерці.

Менавіта Фінберг быў адным з натхняльнікаў і стваральнікаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Таму невыпадкова, што менавіта там паставілі яму і памятную шыльду. 

Паспрыяла гэтаму і тое, што Міхаіл Фінберг цягам усяго свайго жыцця быў цалкам лаяльны да ўлады. Пры Лукашэнку ён быў сябрам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у раду культуры пры Савеце Міністраў.

А ў 2020-м годзе дырыжор рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты. 

Каментары6

  • Дзядзька ў Вільні
    10.09.2023
    "Не ўхываліў бы"... Фінберг 18 год кіраваў цыркавым аркестрам - і па натуры ён цыркачом і застаўся, звыклым к танным эффектам. Для цыркача - адпаведны помнік. І надпіс добры атрымаўся - з памылкай. Цырк, ды'й годзе.
  • Analtol Sovkou
    10.09.2023
    Твой папа знатный был лизун, Совка, постСовка, за Лу, за Пу... За Лу Пу!
  • Правдорез
    10.09.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць