Аўто5151

«Гэта мой прынцып». З DeSoto, на якім пасядзела дзяўчына, знікла ўвагнутасць, але ўладальнік настойвае на судзе

Гісторыя з дзяўчынай і фотасесіяй на капоце надзвычай рэдкага аўтамабіля, якая скончылася ўвагнутасцю, атрымала працяг. Днямі DeSoto зноў бачылі на вул. Карла Маркса, але гэтым разам з роўным капотам. Onliner вырашыў удакладніць: машыну адрамантавалі, а канфлікт паміж дзяўчынай Наталляй і аўтаўладальнікам Кірылам ужо вырашаны? Як высветлілася, далёка не.

Адразу пасля інцыдэнту Кірыла знайшоў увагнутасць на капоце свайго аўтамабіля. Крыху пазней ён вылічыў людзей, якія маюць дачыненне да пашкоджання.

Як аказалася, гэта былі наступствы фотасесіі. Неўзабаве на сувязь выйшла дзяўчына Наталля, якая прызналася ў сваёй датычнасці да інцыдэнту: «Была асацыяцыя са спісаным самалётам, які ставяць у грамадскім месцы і па якім поўзаюць дзеці. Я здагадвалася, што ён некаму належыць. Але мы, здаецца, занадта захапіліся. Я патэлефанавала ў «102», назвала сябе, прызналася. Я прапанавала Кірылу паехаць да майстра, які змог бы ліквідаваць увагнутасць за мой кошт, але ён адмовіўся».

Тым не менш на гэтым тыдні аўтамабіль бачылі ўжо з роўным капотам. Удзельнікі канфлікту пайшлі на прымірэнне? З такім пытаннем журналісты звярнуліся да ўладальніка DeSoto. 

— На самай справе не так даўно я ездзіў на мерапрыемства. Для таго, каб машына нармальна глядзелася, мы выправілі ўвагнутасць, — распавёў Onlíner Кірыла, уладальнік рарытэта. — Але капот нават адным пальцам лёгка ўціскаецца назад. Акрамя таго, мы выявілі яшчэ адну ўвагнутасць на крыле. Так што не, канфлікт не вырашаны. З Наталляй мы паразмаўлялі, я, як ужо казаў, параіў звярнуцца ў міліцыю, бо заява ўжо напісаная. Пазней са мной на сувязь выйшаў юрыст, які яе прадстаўляе, прапанаваў дасудовае ўрэгуляванне — рамонт на СТА за кошт дзяўчыны. Але так не атрымаецца. Я прытрымліваюся свайго плана: суд, экспертыза пашкоджанняў, рашэнне. 

Кірыла кажа, што ўжо сутыкаўся з падобнымі разборамі: «Мая «двойка» (ВАЗ-2102) перажыла чатыры інцыдэнты. Яе і размалёўвалі, і залазілі на дах, і надрапвалі на лакафарбавым пакрыцці нумар тэлефона. 

Чатыры разы пытанне вырашалася ў судзе. Гэта мой прынцып — каб людзі ў поўнай меры ўсведамлялі наступствы сваіх дзеянняў. Каб разумелі: не трэба ні залазіць на машыну, ні рабіць штосьці яшчэ з чужой маёмасцю. 

Тут сітуацыя асаблівая: дзяўчына бачыла мяне ля аўтамабіля ў дзень інцыдэнту і магла падысці, каб вырашыць усё на месцы, аднак так не зрабіла. На мой погляд, ёй здалося, і так пракоціць. Вось гэтае стаўленне я і маю намер выправіць.

Так, будзе доўга, нудна, але сітуацыя такая, што чалавек павінен зразумець: пяціхвілінны фотасэт можа выліцца ў месяцы галаўнога болю. Цяпер чакаю, калі са мной звяжуцца следчыя».

Каментары51

  • дочка Максима Дизайнера
    21.09.2023
    нейкая піар-акцыя
  • Юзик
    21.09.2023
    Затащить давно пора уже в Гатово это ржавое корыто, и перестать писать о всякой чепухе! 
  • Жук
    21.09.2023
    Какой принципиальный лукашист, привык все решать через лукашистскую милицию и такой же «суд».

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць