Грамадства

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку

У Петрыкаўскім раёне плануюць знесці аўтобусны прыпынак з мазаікай каля вёскі Хуснае, на павароце да вёскі Галоўкі. Прычынай называюць аварыйны стан павільёна, піша выданне BG.Media.

Прыпынак у вёсцы Хуснае Петрыкаўскага раёна. Фота: @_belarusian_soviet_bus_stops_ у Threads

Актывісты ініцыятывы belarusian_soviet_bus_stops спрабавалі дамагчыся захавання пабудовы або хаця б зняць мазаічнае пано, каб выратаваць яго ад знішчэння. Аднак зрабіць гэтага не ўдалося. Паводле інфармацыі актывістаў, знос прыпынка запланаваны на бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Мазаіка на павільёне — праца вядомага гомельскага мастака Валянціна Крылова (1929—2001). Яна выкананая ў выглядзе казачнага сюжэта. Актывісты звярталі ўвагу на мастацкую каштоўнасць твора і неабходнасць надання яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Прыпынкі з мазаікамі, створаныя ў Беларусі ў другой палове XX стагоддзя, адрозніваюцца ад тыпавых збудаванняў. Дзякуючы мастацкаму аздабленню звычайныя аб’екты дарожнай інфраструктуры ператвараліся ў творы манументальнага мастацтва. Стварэнне такіх пано патрабавала значнай працы, а іх сюжэты былі разнастайнымі. Некаторыя мазаікі дагэтуль захаваліся, хоць частка з іх пашкоджаная або зафарбаваная.

Выпадак у Хусным — не першы, калі ў Беларусі знікаюць мазаікі савецкага часу. Раней падчас зносу прыпынка ў вёсцы Месткавічы Пінскага раёна таксама быў страчаны мазаічны твор.

Мазаіка ў вёсцы Месткавічы
Як выглядала мазаіка ў Месткавічах да знішчэння. Фота: @_belarusian_soviet_bus_stops_

У 2022 годзе ў Бярозе зафарбавалі дзве кампазіцыі «Прыгажосць уратуе свет», створаныя мастаком Рыгорам Кірдзеем у 1989—1990 гадах. На іх былі выявы бел-чырвона-белых сцягоў і герба «Пагоня». Пасля знішчэння мазаік на сцяне засталася шэрая паверхня.

Мазаіка, якую знішчылі ў Бярозе. Фота: Telegram-канал «Спадчына»

У красавіку 2026 года падобная гісторыя адбылася ў вёсцы Галоўкі Рэчыцкага раёна. Нягледзячы на спробы актывістаў захаваць будынак з мазаікай, яго падрыхтавалі да зносу. Прычынай назвалі рамонтныя работы на трасе М10.

Мазаіка ў Галоўках Рэчыцкага раёна. Фота: www.threads.com/@_belarusian_soviet_bus_stops_

Не ўдалося цалкам выратаваць мазаіку і ў Наваполацку. Як паведамлялі актывісты 19 кастрычніка 2026 года, для дэмантажу пано патрабавалася спецыяльнае абсталяванне, здольнае разрэзаць сцяну таўшчынёй 50—80 сантыметраў. Аднак ніводная будаўнічая кампанія не адгукнулася на просьбы аб дапамозе. Энтузіясты паспрабавалі зняць мазаіку самастойна, але яна рассыпалася на дробныя кавалкі. Захаваць удалося толькі асобныя фрагменты памерам ад 10 да 30 сантыметраў.

Мазаіка ў Наваполацку да знішчэння. Фота з адкрытых крыніц

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў68

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць