Учора а пятай гадзіне вечара адбылося ДТЗ у дварах паміж Усходнім абходам і вуліцай Мазурава ў Гомелі.

У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся. Фота: «ЧП Гомель»
Паводле папярэдняй інфармацыі, легкавік выязджаў з дваровай тэрыторыі і не прапусціў аўтамабіль міліцыі, які ехаў у гэты момант па галоўнай дарозе.




Праз сутыкненне машына міліцыі перакулілася. Міліцыянеры самі выбраліся з аўто. Паблік «ЧП Гомель» паведамляе, што яны сурʼёзных траўмаў не атрымалі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары