Усяго патроху22

У Расіі задумалі айчынную версію відэагульні The Sims 4. Са скрэпамі 

З адпаведнай ідэяй да расійскага ўрада звярнулася група дэпутатаў, спаслаўшыся на «даручэнне Пуціна». Яны таксама апісалі, як павінна выглядаць новая патрыятычная гульня.

Відэагульня The Sims 4. Фота: Electronic Arts

Некалькі расійскіх дэпутатаў напісалі афіцыйны ліст у Крэмль з прапановай стварыць уласную версію папулярнай відэагульні The Sims, але з упорам на «патрыятызм і духоўна-маральныя каштоўнасці». Тэкстам звароту 27 верасня падзялілася ў сябе блогерка Ксенія Сабчак.

Дэпутаты ў ім адзначылі, што гульні ў жанры «сімулятара жыцця» маюць вялікую папулярнасць у свеце, і асабліва сярод расійскай моладзі. У прыклад яны прыводзяць серыю гульняў The Sims і, у прыватнасці, чацвёртую частку франшызы The Sims 4.

На думку аўтараў звароту, Расія павінна скарыстацца гэтым і стварыць айчынны аналаг папулярнай гульні, але напоўніць яго прапагандай сваіх каштоўнасцяў, бо «так раней даручыў Пуцін». 

«У апошняй частцы The Sims 4 актыўна прапагандуюць ЛГБТ і іншыя формы паводзін, якія супярэчаць традыцыйным і духоўным расійскім каштоўнасцям, — сцвярджаюць дэпутаты. — Нягледзячы на ​​рэйтынг «18+», гэтая гульня карыстаецца папулярнасцю ў расійскіх падлеткаў.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо даручаў прасоўваць айчынныя відэагульні, якія павінны дапамагаць выхоўваць у людзях патрыятызм. Таму найлепшым выхадам будзе распрацоўка айчыннага сімулятара жыцця», — заявілі расійскія дэпутаты.

Згодна з прапанаванай імі канцэпцыяй, новая гульня павінна.

  • Выключаць прапаганду ЛГБТ і адпавядаць расійскім традыцыйным і духоўным каштоўнасцям.
  • Садзейнічаць здаровым сямейным адносінам, нараджэнню і выхаванню дзяцей.
  • Змяшчаць у сабе асновы расійскага заканадаўства.
  • Знаёміць людзей з важнымі прафесіямі і навыкамі.
  • Прывучаць да фінансавай адукаванасці і «інфармацыйнай гігіены».

Дэпутаты таксама ўпэўненыя, што іх аналаг The Sims стане камерцыйна паспяховым, і ім абавязкова зацікавяцца ў Кітаі.

Серыя гульняў The Sims была створаная студыямі Maxis і The Sims Studio пад выдавецтвам кампаніі Electronic Arts. Першая частка серыі выйшла яшчэ ў 2000 годзе і з тых часоў франшыза налічвае ўжо чатыры паўнавартасныя часткі і сотні мільёнаў гульцоў ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Гульня нездарма называецца «сімулятарам жыцця». Для гульцоў яна ўзнаўляе ўвесь жыццёвы шлях, з пялюшак да пахавання, дзе кожны можа стварыць свайго ўласнага персанажа любога полу і ўзросту, пабудаваць свой дом, купіць машыну, вучыцца, працаваць, закохвацца, заводзіць сям'ю і шмат чаго іншага. У дадатак да гэтага ідзе і насычаны адкрыты свет.

А ЛГБТ, сапраўды там ёсць прапаганда гэтага? Ды не, у The Sims даступныя аднаполыя адносіны і шлюбы, аднак яны нікім не навязваюцца і могуць быць абраныя толькі па асабістым жаданні гульцоў.

На гэты момант па рашэнні кампаніі Electronic Art гульні серыі The Sims недаступныя да продажу на тэрыторыі Беларусі і Расіі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. У іншых краінах іх можна спампаваць бясплатна з інтэрнэт-крам Electronic Arts і Origin.

Каментары2

  • Сім
    27.09.2023
    Навошта скрэпным сімулятар жыцця? У іх сярэдні век жыцця каля 50 гадоў. А зараз і таго меней - школа - армія - акоп - пакет/чарназём. Вось і ўвесь сімулятар
  • Саламон
    28.09.2023
    Расея - гэта і ёсць сімулятар жыцця, бо самастойнай волі да прыняцця рашэнняў россімы і так ня маюць. І доступ да багаццяў і "дамоў мары" маюць толькі тыя, хто своечасова чыт-код увёў

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства3

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства3

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць