Грамадства44

Першаю з Ізраіля вывезуць блогерку-ўцякачку Аляксандру Ханевіч

Народная амбасада ў Ізраілі набыла білет на самалёт для блогеркі Аляксандры Ханевіч. Яна будзе першаю беларускаю, якую эвакуююць з дапамогаю актывістаў. Грошы на білет сабрала беларуская дыяспара ў ЗША.

Аляксандра Ханевіч цяпер возіць дапамогу для ізраільскіх салдат. Скрын відэа

9 кастрычніка Народная амбасада ў Ізраілі пачала збор інфармацыі ад беларусаў, якім трэба дапамога ў выездзе з краіны. Праблема ўзнікла праз касаванне рэйсаў шмат якімі авіякампаніямі пасля нападу баевікоў ХАМАС.

Раней адзін з каардынатараў Народных амбасадаў Міхаіл Рубін паведаміў «Белсату», што па дапамогу звярнуліся больш за 10 беларускіх сем’яў.

Сёння стала вядома, што першай эвакуююць блогерку Аляксандру Ханевіч. Яна неспадзявана трапіла на вайну, прыляцеўшы ў Ізраіль з паломніцкаю паездкаю.

Ханевіч паходзіць з Гродна, яна вымушана з’ехала з Беларусі, каб пазбегнуць палітычнага пераследу, і апошнія некалькі гадоў жыве ў Беластоку.

«Яна паляціць у Варшаву праз Кіпр і Вену. У Вене працяглая стыкоўка, там беларусы яе сустрэнуць і аблегчаць доўгае чаканне. Білет на камерцыйны эвакуацыйны рэйс знайшлі дзякуючы Асацыяцыі беларусаў Амерыкі і пры падтрыманні фонду «I Need Help BY», — сказаў Рубін «Белсату».

Ён запэўніў, што Народныя амбасады працягваюць шукаць варыянты выезду для ўсіх беларусаў, якія папрасілі аб дапамозе.

Вырашэннем гэтай праблемы займаецца таксама Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Кіраўнік НАУ Павел Латушка раней паведаміў «Белсату», што перадаў у МЗС Польшчы просьбы беларусаў аб спрыянні. У міністэрстве адказалі, што дапамогуць, калі з’явіцца магчымасць.

Каментары4

  • Бобр
    12.10.2023
    Вольга, согласен про будучую дзяржаву. Но один вопрос остаётся: многие страны приютили бежавших белорусов, дали кров и пищу. Правильно ли мы поступаем, когда при опасности в новой стране, давшей убежище, мы опять бежим?
  • Кирби
    12.10.2023
    Бобр , вы статью читали?
  • яшфьдф
    12.10.2023
    а я казала (калі ўсе пабеглі) - Зямны шарык ён круглы

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць