Свет

За апошнія сем гадоў у Польшчы затрымалі 46 падазраваных у шпіянажы на Расію і Беларусь — міністр

Яшчэ 55 чалавек, як сцвярджаецца, шпіёнілі і прыкрываліся дыпламатычным статусам.

Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) і Служба ваеннай контрразведкі (SKW) у 2016-2023 гадах затрымалі 46 падазраваных у супрацоўніцтве з расійскай або беларускай разведкай. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, піша InfoSecurity24. Аднак палітык не ўдакладніў, колькі з гэтых людзей у выніку пачулі абвінавачанні.

Пераказ матэрыяла прыводзіць Reform.by.

«Статыстыка сведчыць пра значны рост эфектыўнасці дзеянняў польскіх службаў — у перыяд з 2008 па 2015 год выставілі абвінавачванні 11 падазраваным», — заявіў ён.

Каміньскі адзначыў, што расследаванні шпіянажу, праведзеныя ў апошнія гады, «дазволілі выявіць асоб, якія супрацоўнічаюць з замежнымі разведкамі, нейтралізаваць разведвальныя аперацыі супраць Польшчы, а таксама распазнаць бягучыя метады працы спецслужбаў Расіі і Беларусі». 

«У 2016-2023 гадах дзейнасць польскіх службаў прывяла да выяўлення 55 супрацоўнікаў расійскіх і беларускіх спецслужбаў, якія працавалі ў Польшчы і прыкрываліся дыпламатычным статусам», — заявіў міністр.

Па ягоных словах, высланыя з Польшчы расіяне і беларусы насамрэч былі супрацоўнікамі службаў, якія праводзілі разведвальныя аперацыі супраць Польшчы. Ён паведаміў, што ў 2008-2015 гадах гэтыя механізмы выкарыстоўваліся службамі значна радзей — за гэтыя гады Польшча выслала ў агульнай складанасці 7 «дыпламатаў».

«Акрамя таго, у перыяд 2016-2023 гг. дзякуючы дзеянням ABW не былі акрэдытаваныя трынаццаць дыпламатаў, чыя прысутнасць у Польшчы ўяўляла пагрозу разведвальнага характару. У 2008-2015 гадах аналагічная сітуацыя адбылася толькі з адным дыпламатам», — адзначыў Каміньскі.

Ён падкрэсліў, што барацьба з разведвальнымі злачынствамі, якія чыняцца супраць Польшчы, ёсць прыярытэтнай задачай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін31

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін31

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць