Грамадства11

У Беларусі дадалося 14 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырнаццаць чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1487 чалавек.

Палітвязнямі гэтым разам прызнаныя Яўген Гормаш, Наталля Малец, Дзмітрый Сельвяструк, Дзмітрый Свічкароў, Сяргей Мазоль, Алеся Лянцэвіч, Аляксандр Коваль, Кацярына Бруханава, Наталля Шараметава, Ігар Цяпцееў, Віктар Грынько, Юрый Несцярэнка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1487 чалавек. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Пры гэтым, паводле праваабаронцаў, з моманту пачатку рэпрэсій з канца мая 2020 года агульная колькасць палітвязняў, з улікам тых, хто выйшаў на волю, складае 2700 чалавек.

Каментары1

  • гестапікі лютуюць
    17.10.2023
    Ударнікі рэпрэсіўнай працы амаль увекавечылі памяць персанажа, з якім не ўсё толькі благое звязана ў Германіі, і чыя роля адпавядае ролі моцнага прэзідэнта.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром67

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць