Мінскую юрыстку асудзілі па васьмі эпізодах на паўтара года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту
У судзе Ленінскага раёна Мінска асудзілі Іну Багданаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту, піша «Вясна».
Яна часткова прызнала віну, але ад паказанняў не адмовілася. Жанчына паведаміла, што брала ўдзел у пратэсных акцыях як пабочная назіральніца, а не як удзельніца. А на праезную частку выходзіла выключна з мэтай фатаграфавання.
Іна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Да суда ўтрымлівалася пад вартай.
Суддзя Анастасія Ачалава дала ёй паўтара года калоніі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары