Каталіцкія іерархі пагушкаліся на арэлях у Астравецкім раёне ФОТЫ
Мілыя здымкі з духавенствам у нефармальнай абстаноўцы апублікаваў Гудагайскі санктуарый.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і айцец Казімеж — стваральнік арэляў. Старонка санктуарыя ў Гудагаі
Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі 24 кастрычніка наведалі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч і генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Каталіцкія іерархі памаліліся за памерлых кармелітаў — браты гэтай кангрэгацыі апякуюцца санктуарыем, піша katoli.life.

Старонка санктуарыя ў Гудагаі
А таксама госці блаславілі працу айца Казімежа, манаха, які служыць у Гудагаі, — вялікія драўляныя арэлі. Іерархі іх не толькі блаславілі, але пагушкаліся на іх — выпрабавалі канструкцыю на трываласць.

Старонка санктуарыя ў Гудагаі

Старонка санктуарыя ў Гудагаі
Каментары