Грамадства55

Следчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб Латвіі

«Службовыя асобы Латвіі адкажуць за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва», — зазначаюць у беларускім ведамстве.

«Найміты ў форме на латвійскай мяжы вызначыліся сваёй асаблівай жорсткасцю і азвярэннем у адносінах да мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны Еўрасаюза праз Прыбалтыку. У парушэнне патрабаванняў міжнародных дагавораў, у тым ліку Канвенцыі аб статусе бежанцаў, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, паслядоўнікі еўрафашызму на сістэмнай аснове ажыццяўляюць незаконную дэпартацыю, акты жорсткасці і гвалту, узброенае выцясненне, катаванні і здзекі ў дачыненні да iншаземцаў. Некаторыя ахвяры паміраюць у спробах перасячы мяжу, а іх целы выкідваюць за плот карныя батальёны Еўрасаюза», — паведамляе СК, заяўляючы, што ахвярамі сталі ўжо 12 чалавек.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па арт.128 (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, гаворыцца ў паведамленні СК.

Днямі Дзяржаўная памежная ахова Латвіі (ДПАЛ) заявіла пра адваротнае.

27 кастрычніка латвійскія памежнікі ля дзяржаўнай мяжы на беларускім баку заўважылі групу людзей, якія пераносілі цела на самаробных насілках.

Каб прадухіліць магчымае незаконнае перасячэнне мяжы, латвійскія памежнікі накіраваліся на месца здарэння, дзе ўбачылі, што да латвійскай мяжы прынеслі чалавека і пакінулі яго ляжаць на зямлі, а побач з ім паклалі яшчэ аднаго без прыкмет жыцця. Эскалацыі не адбылося, і праз некаторы час беларускія памежнікі забралі целы, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.

Каментары5

  • Priekšnieks
    03.11.2023
    ...мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны Еўрасаюза
    дык гэта ж незаконна, гэта парушае заканадаўства EC i Беларусi. нелегальная пранікненне цераз дзяржаўную мяжу. 

    патрапіўшы ў Беларусь, мігранты ужо знаходзяцца ў бяспецы і далейшае іх перасоіўванне не з`яўляецца бежанствам (бо ў Беларусі ім нічога не пагражае), але нелегальным пранікненнем у трецюю дзяржаву. 
  • Ёсік
    03.11.2023
    Латвійца, у ютуб, калі ласка, выкладвайце выдэя, дзе памежнікі цягалі нябожчыка на сваім баку. Таксама трэба даслаць у ААН, Чырвоны Крыж ды іншыя сусьветныя арганізацыі
  • Спадар
    03.11.2023
    "следчы камитэт беларуси" ----- идзи услед руzzкаму караблю!!!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць