Музыка99

Кахно будзе вядоўцам навагодняй ночы ў элітнай падмаскоўнай Барвісе, дзе выступіць Праснякоў

Папулярны беларускі вядоўца Дзмітрый Кахно паведаміў у інстаграме, што будзе весці навагоднюю ноч у Барвісе — элітным пасёлку ў Падмаскоўі. Сярод артыстаў, якія выступяць там, заяўлены Уладзімір Праснякоў — ён не толькі адкрыта апраўдвае ваенную агрэсію, але і пералічвае частку сваіх прыбыткаў ад канцэртаў на падтрымку вайны.

Скрыншот сторыс у інстаграме Дзмітрыя Кахно

Не ўсім падпісчыкам гэта спадабалася. У каментарыях у Кахно спыталі, ці зручна яму працаваць на акупантаў і ці не сорамна. У мінулы раз Дзмітрый выклікаў абурэнне беларусаў месяц таму, калі разыгрываў сярод падпісчыкаў білеты на канцэрт Праснякова ў Мінску. Тады вядоўца не стаў ніяк рэагаваць на негатыўныя каментарыі.

На навагоднім шоу будзе таксама спявачка ANNA ASTI. З аднаго боку этнічная ўкраінка Ганна Дзюба (гэта яе сапраўднае імя) не выказваецца ў падтрымку вайны, затое гаворыць пра любоў да радзімы, а з іншага — у кастрычніку 2023 года артыстка памяняла грамадзянства і атрымала расійскі пашпарт.

Навагодняя ноч, якую будзе весці Дзмітрый Кахно, пройдзе ў канцэртнай зале «Барвіха Luxury Village». Квіткі каштуюць ад 50 000 да 200 000 расійскіх рублёў (прыкладна ад 565 да 2265 даляраў). Гэта без уліку святочнай вячэры: за стравы, якія прыгатуе італьянскі шэф-кухар Масіма Парэнтэ, прапануюць заплаціць ад 25 000 да 35 000 расійскіх рублёў (прыкладна ад 283 да 396 даляраў), дзіцячае меню абыдзецца бацькам у 10 000 расійскіх рублёў (каля 113 даляраў).

Нагадаем, што пасля затрымання па палітычных матывах у 2020 годзе Дзмітрый Кахно фактычна страціў магчымасць працаваць у Беларусі, таму з’ехаў у Расію. Тады ён публічна казаў пра тое, што будзе вядоўцам папулярнага шоу «Халасцяк» на тэлеканале ТНТ. Але амбіцыйным планам перашкодзіў каранавірус: перад самым пачаткам здымак Дзмітрый захварэў на COVID-19, таму вядоўцам шоу стаў іншы чалавек. У адным з інтэрв’ю Кахно распавядаў, што з-за гэтага пачатак працы ў новай краіне быў складаным: яму нават прыйшлося пераздаваць для здымак кіно раскошны дом, які ён арандаваў для сваёй сям'і. 

Каментары9

  • Vik
    22.11.2023
    Позорное клеймо, на всех Кахно.
  • mikola
    22.11.2023
    Nu i *kampanija*...! Im mesca u Turme ci Durdome.....
  • H2O
    23.11.2023
    Дык ён вайну падтрымаý адкрыта цi як?... Па пальцах рукi пералiчыць беларусаý хто ý Беларуi цi ý Расеi публiчна ЗАРАЗ ПРАЦЯГВАЕ выступае супраць агрэсii Расеi. Можа ýжо хопiць сiтуацыi беларусаý-iмiгрантаý з Польшчы, цi Лiтвы пераносiць на тых хто ý Беларусi, або Расеi... а то так можна далiчыцца што ýсе 9 млн, цi колькi зараз у краiне жыхароý, калi падаткi плацяць умоýнаму "Лукашэнку" i дабраахвотна не збеглi з краiны, то здраднiкi i так сама ýскосна падтрымлiваюць вайну.

Цяпер чытаюць

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей2

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў не забывацца пра Беларусь8

Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам11

Ябацька засыпаў акаўнты прыгажунь у Threads інтымнымі прапановамі22

«Ён проста птушачка ў спісе пагроз». У беларускага біятланіста забралі ДНЖ у Літве, прызнаўшы пагрозай для краіны13

У плане Трампа па Украіне з 28 пунктаў засталося 1913

Ціханоўская чакае добрых навін пра палітвязняў у найбліжэйшыя тыдні17

У Крамлі заявілі, што еўрапейскі мірны план ім не пасуе, а амерыканскі лепшы6

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця8

У Мінску паставяць на рэканструкцыю кінатэатры «Аўрора» і «Кастрычнік»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей2

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць