Спорт

Галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» памёр ва ўзросце 50 гадоў

Пра смерць Эдуарда Какшарова паведаміла прэс-служба клуба

ГК «Мяшкоў»

«З глыбокім смуткам паведамляем, што на 51‑м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця галоўны трэнер нашага гандбольнага клуба, алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету, пераможца Лігі чэмпіёнаў — Эдуард Какшароў. Гэта непапраўная страта для ўсёй гандбольнай сям’і, вялікі шок для сусветнай гандбольнай грамадскасці», — гаворыцца ў спачуванні клуба.

@nashaniva Раптоўна памёр галоўны трэнер гандбольнага клуба «Мяшкоў» #брэст #бгк #мешков #беларусьновости #навіны ♬ halfway down - distvnt & pandora.

Эдуард Какшароў нарадзіўся ў 1975 годзе ў расійскім Краснадары. Быў капітанам зборнай Расіі па гандболе, чэмпіёнам свету 1997 года, алімпійскім чэмпіёнам 2000 года.

У 2017‑2020 гадах — галоўны трэнер зборнай Расіі, трэніраваў македонскі «Вардар», пасля «Растоў-Дон».

З сакавіка 2023 года ўзначаліў клуб «Мяшкоў Брэст». У 2023 і 2024 гадах прывёў клуб да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі, а ў чэрвені 2023 года разам з камандай выйграў турнір SEHA League.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае1

Беларусы збіраюць поўныя вёдры журавін

Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12

Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х4

Мужчына з інваліднасцю не мог знайсці працу ў вёсцы — у Threads выправілі сітуацыю за пару дзён7

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць