Музыка

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

Пра ўдзел заявілі ўжо 10 краін, а фінал адбудзецца ў лістападзе ў Тайландзе, піша Бі-бі-сі.

У мінулым годзе «Еўрабачанне» выйграў аўстрыйскі выканаўца JJ (Ёханэс Піч). Фота: Venla Shalin/Getty Images

«Адзначаючы 70‑годдзе «Еўрабачання», асабліва важна адкрыць гэтую новую главу разам з Азіяй — рэгіёнам, багатым культурай, крэатыўнасцю і талентамі. Гаворка ідзе пра развіццё «Еўрабачання» разам з Азіяй, стварэнне праекта, які адлюстроўвае галасы, ідэнтычнасць і амбіцыі рэгіёна, застаючыся верным таму, што заўсёды рабіла конкурс асаблівым», — заявіў Марцін Грын, дырэктар конкурсу.

Пра свой удзел ужо заявілі 10 краін: Паўднёвая Карэя, Бутан, Тайланд, Філіпіны, Бангладэш, Камбоджа, Лаос, Малайзія, Непал, В'етнам. Як абяцаюць арганізатары, спіс будзе папаўняцца. У найбліжэйшыя месяцы кожная краіна-ўдзельніца выбера свайго прадстаўніка праз нацыянальныя адборы — як гэта традыцыйна адбываецца і на асноўным «Еўрабачанні».

Па правілах конкурсу, песні павінны быць арыгінальнымі, а вакал жывым. Як і ў арыгінальным конкурсе, пераможцаў будуць выбіраць як прафесійныя эксперты, так і гледачы.

Трансляваць конкурс будуць тэлеканалы краін-удзельніц, але галоўным вяшчальнікам стане тайландскі Channel 3 — менавіта ў сталіцы Тайланда, Бангкоку, 14 лістапада пройдзе фінал.

Channel 3 заяўлены арганізатарам конкурсу разам з Еўрапейскім вяшчальным саюзам (European Broadcasting Union), Voxovation і S2O Productions.

«Бангкок — горад, дзе гарманічна спалучаюцца традыцыі і сучаснасць, — становіцца натуральным месцам для конкурсу, заснаванага на разнастайнасці і культурным абмене», — гаворыцца ў афіцыйным анонсе падзеі.

«Гэты горад заўсёды быў месцам, дзе сустракаюцца культуры, дзе музыка гучыць паўсюль, і дзе свята — частка паўсядзённага жыцця», — падкрэсліў прадстаўнік турыстычнага ўпраўлення Тайланда Чувіт Сірываджжакул.

Арганізатары адзначаюць, што насельніцтва азіяцкіх краін-удзельніц — больш за 600 мільёнаў чалавек, але ў Азіі пакуль няма «супастаўнай панрэгіянальнай платформы».

«Захоўваючы дух «Еўрабачання», конкурс працягвае простую, але магутную ідэю — аб'ядноўваць людзей праз музыку і агульны вопыт», — абяцаюць арганізатары.

Ужо зараз запушчаны сайт Eurovisionasia, дзе будзе з'яўляцца ўся новая інфармацыя пра конкурс.

«Еўрабачанне» было ўпершыню праведзена ў 1956 годзе. Конкурс вывеў на новы ўзровень папулярнасць такіх будучых сусветных зорак, як шведскі гурт ABBA ці канадская спявачка Селін Дыён, якая прадстаўляла Швейцарыю ў 1988 годзе.

У мінулым годзе конкурс паглядзелі каля 163 мільёнаў чалавек. У гэтым годзе — конкурс пройдзе ўжо ў маі ў Вене — гледачоў можа быць менш: некалькі краін вырашылі байкатаваць «Еўрабачанне» з-за ўдзелу ў ім Ізраіля. Яны заклікалі адхіліць Ізраіль гэтак жа, як у 2022 годзе пасля ўварвання ва Украіну адхілілі Расію. Расія ў адказ на гэта запусціла ўласны музычны конкурс «Інтэрбачанне», у якім у 2025 годзе прынялі ўдзел 23 краіны.

З 2000‑х гадоў прадпрымаліся неаднаразовыя спробы стварыць азіяцкую версію «Еўрабачання», але ніводная з іх пакуль што не ўвянчалася поспехам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць