Паводле звестак на 1 снежня, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складалі $8,256 мільярда, што на $108,7 млн больш, чым у кастрычніку, гаворыцца ў справаздачы Нацбанка.

Рост ЗВР фіксуецца ўжо другі месяц запар, а аб'ём стаў рэкордным з сакавіка 2022 года.
Па структуры рэзерваў у параўнанні з мінулым месяцам аб'ём манетарнага золата павялічыўся на $ 68,7 млн да $3,525 млрд.
Рэзервы Беларусі ў замежнай валюце выраслі на $25,2 млн да $3,356 млрд, а ў выглядзе спецыяльных правоў запазычання — на $14,7 млн да $1,374 млрд.
Раней Нацбанк планаваў, што на канец года аб'ём ЗВР павінен скласці не менш за 6,5 млрд даляраў.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары