Культура66

Андрэй Хадановіч першы, Алесь Белы трэці. У Літве падвялі вынікі чытацкага галасавання за найлепшыя кнігі года

Літоўскі навіновы партал 15min.lt цягам апошніх тыдняў падводзіў кніжныя вынікі 2023 году. Сярод пазіцый у розных намінацыях былі тры выданні, да стварэння якіх мелі дачыненне беларускія аўтары. І ўсе яны дабіліся падчас чытацкага галасавання добрых вынікаў, а адна з «беларускіх» кніг увогуле перамагла.

Двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў Андрэя Хадановіча «Фантомныя радасці» (Fantominiai džiaugsmai) чытачамі партала прызнаная найлепшай паэтычнай перакладной кнігай года. За яе было аддана 19% галасоў тых, хто ўзяў удзел у галасаванні.

Другое і трэцяе месца з 13% галасоў тут падзялілі зборнікі вядомых літаратараў мінулага: амерыканца Чарльза Букоўскага і паляка Збігнева Херберта.

У конкурсе на найлепшае нон-фікшн выданне літоўскіх аўтараў кніга «Смакі Старой Вільні» (Senojo Vilniaus skoniai), адным з чатырох сааўтараў якой разам з літоўцамі Рымвідасам Лаўжыкасам, Антанасам Астраўскасам і Томасам Рымідзісам з'яўляецца беларус, адзін са сталых аўтараў «Нашай Нівы» Алесь Белы, заняла 3-е месца (9% адданых галасоў). Увесну гэтага года аўтар сам коратка прадстаўляў кнігу на «Нашай Ніве». 

Перамагла тут кніга Біруце Давіданіце і Давідаса Панцэраваса «Спікер і прэзідэнт», прысвечаная закуліссям літоўскай палітыкі (35%), а на 2-м месцы размясцілася праца Андруса Кляйвы «Што робіць Японія» (15%).

Урэшце, кніга беларускі-філосафа Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі» (Revoliucijos veidas moteriškas: Baltarusijos atvejis), якая ўдзельнічала ў намінацыі перакладнога нон-фікшну, спынілася ў адным кроку ад «п'едэстала» — у яе чацвёртае месца (9%).

Першую тройку тут склалі кнігі амерыканскай журналісткі Эн Апельбаўм «Чырвоны голад: вайна Сталіна супраць Украіны» (18%), амерыканскага пісьменніка Стывена Кінга «Пра пісьменства. Мемуары пра рамяство» (13%) і брытанскай пісьменніцы Алівіі Лэнг «Самотны горад» (12%). 

На гэтым, аднак, пакуль не канец. Чытацкае галасаванне дазволіла сфармаваць шорт-ліст з пяці найлепшых кніг у кожнай намінацыі, і цяпер за кожную з іх будуць галасаваць сябры экспертнай камісіі. Пераможцы будуць абвешчаныя 19 снежня.

Чытайце таксама:

«Кнігі-медытацыі сталі феноменам года ў Беларусі». Падвялі вынікі чытацкіх упадабанняў года

Як выдаць кнігу і яе прадаць. Парады рэдактаркі беларускага выдавецтва 

«Не вядзіцеся на павеўную моду — падглядаць за класікамі ў замочную адтуліну»

Каментары6

  • Так
    14.12.2023
    Віншаванні для пана Хадановіча і пана Белага.
  • Жвір
    14.12.2023
    Ліетувіскіх аўтараў дакладна чытаць ня буду, Хадановіча таксама, а пра Белага і размовы няма - адразу ў сьметнік. Стывен Кінг - так. Ну, і Букоўскага з Хербертам цікава было б пачытаць.
  • Gorliwy Litwin
    15.12.2023
    нават з гэтых вынікаў бачна, які вялікі недавыкарыстаны патэнцыял культурнага супрацоўніцтва паміж Літвой і Беларуссю, які сёння тарпедуецца Расіяй. ну і нашымі ўнутранымі ідыётамі, якія сутнасна тутэйшыя рускія. Ну і эканамічнага супрацоўніцтва таксама, хаця гэта яшчэ складаней і даўжэй

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Топавы беларускі валейбаліст уладкаваўся настаўнікам фізкультуры ў Польшчы2

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць