На месцы пажару ў інтэрнаце ў Віцебскім раёне знойдзена цела жанчыны
У пакоі, ахопленым агнём, ратавальнікі знайшлі цела жанчыны, але слядоў агню на на ім не было.

17 снежня каля трох гадзін ночы спрацавала сігналізацыя ў інтэрнаце Віцебскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа ў аграгарадку Кастрычніцкая Віцебскага раёна.

На апошнім паверсе трохпавярховага будынка інтэрната палаў адкрыты агонь.
Выратавальнікамі на падлозе было знойдзена цела жанчыны 1989 года нараджэння. На целе не было прыкмет тэрмічных апёкаў. Прычына і абставіны гібелі жанчыны ўстанаўліваюць следчыя.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары