Меркаванні8888

Што баліць Вусаву, Пазняку і Ціханоўскай? 

Пабачыў у фэйсбуку Паўла Вусава іранічны і крыху таксічненькі подпіс пад гэтай фоткай — «Сустрэліся». Пасля паскроліў каменты. Пасля паскроліў допісы ў фэйсбуку і заўважыў цікавыя асаблівасці, напісаў у фэйсбуку прадпрымальнік, актывіст беларускай дыяспары ў Вільні Кірыл Атаманчык. 

Пасты пачынаючы з 1 снежня 2023 года:

Павел Вусаў:

Усяго пастоў — 15, з іх:

  • Крытыка Лукашэнкі — 1.
  • Крытыка апазіцыі (Ціханоўская/Кабінет/КС/фонды салідарнасці і інш) — 8.
  • Уласныя дасягненні — 1 (артыкул на ангельскай мове).

Зянон Пазняк:

Усяго пастоў — 28, з іх:

  • Крытыка Лукашэнкі — 1 (але ёсць яшчэ некалькі відэа, якія я не праглядаў + Пазняк больш крытыкуе Расею, чым Лукашэнку).
  • Крытыка апазіцыі («агентура і маргінэс») — 7.
  • Уласныя дасягненні — 1 (дрон для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне).

У Цапкалы і Балкунца амаль тое ж самае, хіба што крытыкі Лукашэнкі паболей будзе, але ўласных дасягненняў нуль. У цэлым, яны таксама больш засяроджаныя на скандалах унутры палітычнай апазіцыі.

А што ў тэлеграм-канале Ціханоўскай?

Усяго пастоў — каля 80, з іх:

  • Крытыка Лукашэнкі — 14 (але ёсць шмат відэа, якія я не праглядаў + прыкладна ў кожным трэцім пасце пра палітвязняў).
  • Крытыка апазіцыі — 0.
  • Уласныя дасягненні (бла-бла-бла сустрэчы і візіты не ўлічваю, хоць разумею, што іх таксама не проста арганізаваць) — 6 (прэмія імя Джорджа Буша і Маргарэт Тэтчэр; спецпасланнік ЗША па Беларусі і «Стратэгічны дыялог Беларусь — ЗША»; 5 мільёнаў еўра на беларускую культуру; 30 мільёнаў на падтрымку грамадзянскай супольнасці; канцэптуальныя (якія-ніякія) стратэгічныя дакументы па Беларусі; Альянс групаў «За дэмакратычную Беларусь» у 23 краінах свету.

Гэта пра пасты за апошнія амаль паўтара месяцы. Высновы кожны зробіць сам.

Каментары88

  • Віленчук
    13.01.2024
    Та годзе называць Ціханоўскую апазыцыяй. Апазыцыя, гэта - тыя, хто яе крытыкуюць. Яна - лідэрка дэмакратычнай Беларусі. А вось Цапкалы, Балкунцы, Вусавы, Зянон і прочыя вірусы - апазыцыя.   

    P.S. - крытыкавць, калі ёсьць за што - гэта таксама слушна. 
  • гоблен
    13.01.2024
    Хорошо подмечено :) с уваениемоношусь Светлане Георгиевне,презирабю,что Болунца, что Мессию и иже с ними
  • Дзед
    13.01.2024
    Лічбы, замест тысячы словаў, красамоўна кажуць самі за сябе.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць