Грамадства88

У Драгічыне брутальна затрымалі 6 чалавек, адзін з іх трапіў у рэанімацыю

Мужчын, паводле інфармацыі праваабаронцаў, аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем.

Па інфармацыі брэсцкіх праваабаронцаў, 16 студзеня ў горадзе Драгічыне і в. Сварынь былі жорстка затрыманыя мінімум шасцёра мужчын.

Афіцыйнай нагодай для вобшукаў стаў нібыта пошук зброі. Вобшукі праходзілі брутальна: зрывалася падлога і навясныя столі ў дамах, выбіваліся вокны ў машынах.

Паводле крыніцы, адзін з затрыманых доўга ляжаў на вуліцы на зямлі ды сплываў крывёю. Пазней яго даставілі ў рэанімацыю. Які далейшы лёс мужчыны, невядома. 

Паводле суразмоўцаў, мужчын аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем («чаўночным бізнэсам»). Памеры іх абароту сур'ёзныя, бізнэс пераходзіў людзям яшчэ ад бацькоў.

Па стане на ўчора, мінімум 1 з затрыманых быў вызвалены.

@nashaniva У Драгічыне брутальна затрымалі 6 чалавек, адзін з іх трапіў у рэанімацыю #дрогичин #беларусь #навіныбеларусі #навіны #нашаніва #новостибеларуси #беларусь #минск #новостиминск #беларусьновости #кобрин #пинск #брест ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары8

  • Gorliwy Litwin
    18.01.2024
    ну і хто думае, што чэкісты калі-небудзь аддадуць уладу? нават чаўнаком цяпер толькі пад дахам чэкістам можна быць, аддаючы ладны кавалак даходу ў чэкісцкі "абшчак". Гэта на стагоддзі. Гэта выспела ў нетрах калектыўнай прыгоннай душы, і не можа быць скасаванае воляй купкі камбінатараў

    для страхоўкі ў чэкістаў ёсць Марзалюк. Калі б сённяшні фармат іх улады паваліўся, яны адразу прад'явяць масам Марзалюка і скажуць: сьвядомыя і лукашысты , аб'яднаемся на глебе патрыятызму! А за ім, як за маці-качкай, процьма маленькіх непрыкметных чэкістаў-качанятаў. Але гэта толькі план B ці нават С. А пакуль што і плану А, цяперашняму, нішто не пагражае.
  • Няма прафісіяналаў
    18.01.2024
    Не брутальна, а бязмозгла і няўмела! Ад таго і наступствы такія.
  • Ра
    18.01.2024
    Зверье все-таки выросло. Зверье из захолустья, из семей алкоголиков и нищеты. Зверье, выросшее на зависти, злобе и ненависти. Зверье доберется и до главных архитекторов.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць