Грамадства11

Не патрэбная трэнажорка і можна знайсці скарбы. Гродзенскі рок-музыка расказаў, як уладкаваўся на смеццявоз у Польшчы

«У школе заўсёды смяяліся з тых, хто не хацеў вучыцца. Казалі: «Будзеш ленавацца — будзеш выносіць смецце за іншымі», — узгадвае гродзенец Уладзіслаў Бернат. Ён — вакаліст панк-гурта Dzieciuki і настаўнік англійскай мовы. А цяпер жыве ў Польшчы і зарабляе акурат вывазам смецця.

Уладзіслаў Бернат падчас працы на смеццявозе. Скрыншот: «Беларусы могут»

Уладзіслаў, многім вядомы як «Дзядзенька», з’ехаў з Беларусі ў 2022 годзе. Ён асеў у Беластоку, дзе пачаў працаваць на смеццявозе. Пра гэтую працу ён расказаў каналу «Беларусы могут», гутарку пераказаў Hrodna life.

Заўсёды «тапіў» за working class

Кар’ерных планаў на тое, каб быць смеццяром, Улад не меў. Ён наогул думаў асесці ў Варшаве, бо там ужо жылі некаторыя чальцы гурта Dzieciuki. «Але потым сябар прапанаваў папрацаваць на смеццявозе ў Беластоку», — кажа Уладзіслаў. Ён падумаў — і вырашыў паспрабаваць.

Уладзіслаў Бернат. Скрыншот: «Беларусы могут»

«Сумняваўся, што праца на смеццявозе будзе чымсьці адпаведным па статусе. Але адкінуў абсалютна ўсе сумневы, калі паглядзеў на гэта з боку чалавека, які заўсёды «тапіў» за так званы working class — людзей, якія не баяцца бруду, цяжкой працы», — кажа Улад. І дадае кароткае: «Не графы мы».

VR-акуляры, ноўтбук і залаты пярсцёнак — што можна знайсці на сметніку

Працу на смеццявозе музыка не ідэалізуе. Складана сем-восем гадзін цягаць кантэйнеры на ветры і марозе. А яшчэ няма адпачынку, які аплочвае кампанія, а таксама бальнічнага. Ды і заробак па польскіх мерках невысокі. Быццам вышэйшы за беларускі, але калі ўлічыць выдаткі на жыллё, то застаецца тое ж самае, кажа Уладзіслаў.

Уладзіслаў Бернат падчас працы на смеццявозе. Скрыншот: «Беларусы могут»

Сярод плюсаў музыка вылучае тое, што не трэба выдаткоўваць грошы на трэнажорную залу — і так штодзённа цягае цяжкія кантэйнеры. А яшчэ на сметніку можна знайсці нешта каштоўнае.

«Самае каштоўнае, што я знаходзіў — VR-акуляры для тэлефона. І ноўтбук, які я так і не пратэставаў, бо не знайшоў да яго зарадкі. Людзі выкідаюць штосьці неўяўляльнае: пачынаючы ад нейкай дробязі — дзіцячых цацак, якіх у Беларусі нават немагчыма набыць — і сканчаючы шлюбнымі пярсцёнкамі. Залатымі ў тым ліку. Адзін з якіх ляжыць у мяне дома», — расказаў Уладзіслаў.

Уладзіслаў Бернат падчас працы на смеццявозе. Скрыншот: «Беларусы могут»

У Беларусі людзі безадказна ставяцца да сартавання смецця

Адрозненне працы на смеццявозе ў Беларусі і ў Польшчы, на думку Уладзіслава, у тым, што ў Беларусі людзі безадказна ставяцца да сартавання смецця.

Кантэйнер для біясмецця. Скрыншот: «Беларусы могут».

«У Польшчы многія таксама не прытрымліваюцца правілаў сартавання. Але іх [палякаў] добра дысцыплінуюць: каля кантэйнераў вісяць камеры, якія адсочваюць правільнасць сартавання, каб можна было вылічыць парушальнікаў і выпісаць штраф», — кажа Уладзіслаў.

Праца не перашкаджае выступаць на фестывалях

Музыку Уладзіслаў не закінуў. Dzieciuki граюць канцэрты ў польскіх гарадах і на фестывалях, хоць музыкі і жывуць у розных гарадах. Але паўнавартасна займацца толькі музыкай і з гэтага жыць няма магчымасці.

Уладзіслаў Бернат падчас працы на смеццявозе. Скрыншот: «Беларусы могут»

Смеццявоз — не адзіная праца

Уладзіслаў працуе не толькі на смеццявозе. Яшчэ ён падпрацоўвае ў бары. Паводле яго словаў, там яго часта пазнаюць эмігранты. Але ж менавіта дзякуючы працы на смеццявозе музыка зразумеў больш пра жыццё і эміграцыю.

Уладзіслаў Бернат падчас працы на смеццявозе. Скрыншот: «Беларусы могут»

«Выжыць можна заўсёды. Калі чалавек хоча чагосьці дамагчыся, то ён гэта зробіць. І для гэтага неабавязкова ісці па галовах, камусьці шкодзіць. Можна проста працаваць на смеццявозе і спяваць свае любімыя песні», — лічыць Уладзіслаў.

Каментары1

  • Роман
    03.02.2024
    Молодец человек. Такая работа почётнее, чем сидеть дурочкой в офисе

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць