Грамадства

Пенсіянера асудзілі за ўдзел у маршы ў 2020-м — яго знайшлі па фотаздымку ў перапісцы знаёмай

У судзе мужчына распавёў, што на акцыю ён адмыслова прыехаў з вёскі на машыне. А калі ўбачыў пратэстоўцаў з сімволікай, то далучыўся да іх.

Васіля Рубцова суддзя Марына Клімчук прызнала вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На судзе Васіль Рубцоў прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Ён распавёў, што пра правядзенне пратэснага марша ў кастрычніку 2020 года ён дазнаўся з інтэрнэту. На акцыю ён адмыслова прыехаў з вёскі на машыне.

Калі ўбачыў пратэстоўцаў з сімволікай, то далучыўся да іх.

Мужчына прызнаў, што выходзіў на праезную частку дарогі, дзе яго знаёмыя сфатаграфавалі яго з невядомай асобай, у якой пры сабе меўся плакат з пратэсным лозунгам.

Каля 16:00 ён сышоў з маршу. Васіль на працэсе адзначыў, што лозунгі пратэснага характару на маршы ён не выкрыкваў, гучна не хлопаў.

Пенсіянера знайшлі па фотаздымку з марша, які міліцыянты выявілі ў перапісцы яго знаёмай пры аглядзе яе тэлефона. У пастанове суда адзначаецца, што рух грамадскага транспарту падчас маршу не ажыццяўляўся па прычыне «знаходжання яго сумесна з іншымі асобамі на праезнай частцы дарогі». На фотаздымках, якія паказалі мужчыне на судзе, ён апазнаў сябе. 

У аснову прысуду паклалі паказанні самога мужчыны.

Васіля Рубцова затрымлівалі ў межах гэтай крымінальнай справы, але адпусцілі да суду пад заклад 18 500 рублёў.

Суддзя Марына Клімчук прызначыла пенсіянеру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Пасля таго, як прысуд набудзе моц, заклад вернуць мужчыне, а таксама адменяць арышт на яго маёмасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў31

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў31

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць