Грамадства1414

Расія абвясціла ў вышук прэм'ер-міністра Эстоніі, экс-мэраў Вільні і Рыгі і некалькі беларусаў, уключна са Сцяпанам Пуцілам

Журналісты незалежнага расійскага выдання «Медыязона» атрымалі доступ да базы МУС Расіі са спісамі асоб, абвешчаных у крымінальны вышук.

Кая Калас і Дональд Туск. Фота: інстаграм Каі Калас

Сярод тых, каго расійскія сілавікі шукаюць паводле абвінавачванняў у крымінальных злачынствах самы топавы дзеяч — прэм'ер Эстоніі Кая Калас.

«У расійскім вышуку ўпершыню ў гісторыі аказалася кіраўнік іншай дзяржавы — прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас, якая выказвалася за знос савецкіх помнікаў. Разам з ёй расійскія ўлады шукаюць дзяржсакратара краіны Таймара Петэркопа, — паведамля «Медыязона».

У базе вышуку расійскага МУС, якая аказалася ў распараджэнні журналістаў, амаль 100 тысяч запісаў па стане на люты 2024 года.

«У базе мы знайшлі больш за 700 замежнікаў, якіх шукаюць праз вайну ва Украіне або ў палітычных справах», — адзначае выданне.

Таксама сярод экс-мэр Рыгі Марціньш Стакіс, на якога заведзена крыміналка ў Беларусі, і наогул 60 дэпутатаў латвійскага Сейма і некалькі дзясяткаў літоўскіх палітыкаў, у тым ліку міністр культуры Сімонас Кайрыс і экс-мэр Вільні Рэмігіус Шымашус, украінцы, «знаток» і журналіст Раўшан Аскераў.

У спісе некалькі дзясяткаў беларусаў. Гэта людзі за «спісу Рыбара», некалькі каліноўцаў: Вадзім Кабанчук, Ян Мельнікаў, Павел Кулажанка, Цімур Міцкевіч, Дзяніс Прохараў, Дзяніс Урбановіч, блогер Сяргей Бяспалаў, кіраўнік Nexta Сцяпан Пуціла.

@nashaniva Расія абвясціла ў вышук сотні беларусаў. Хто яны? #Беларусь #армиябеларуси #всрб #полккалиновского #полккаліноўскага #нашаніва #новостибеларуси #беларусьновости ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары14

  • Щос
    13.02.2024
    Где ссылка на эксель с базой?
  • Слава героям-каліноўцам!
    13.02.2024
    Вось каго больш за ўсё баіцца Расея: Палка Каліноўскага! Вадзім Кабанчук, Ян Мельнікаў, Павел Кулажанка, Цімур Міцкевіч, Дзяніс Прохараў, Дзяніс Урбановіч.
  • Ведаюць?
    13.02.2024
    Чаго свету з Франакам не шукаюць?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць