Здарэнні1010

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

У нядзелю, 25 лютага, у цэнтры Варшавы знайшлі 23-гадовую беларуску без прытомнасці са слядамі задушэння на целе. Дзяўчыну рэанімавалі і ў крытычным стане даставілі ў бальніцу, за яе жыццё змагаюцца лекары, паведамляе Most.

Праца паліцыі на месцы злачынства. Скрыншот відэа Miejski Reporter

Увечары таго ж дня затрымалі маладога чалавека, які, паводле версіі следства, датычны да нападу. Справа супраць яго распачатая паводле артыкулаў, звязаных са згвалтаваннем і замахам на забойства.

Маладую жанчыну знайшлі на лесвічнай клетцы дома па вул. Żurawia 47 раніцай 25 лютага. Паводле польскіх медыяў, яна была голай.

Інфармацыя адносна злачынства адрозніваецца. Выданне Miejski Reporter паведаміла, што нападнік накінуўся на ахвяру ззаду і, прыставіўшы нож да горла, уцягнуў у вароты дома, згвалтаваў, а затым стаў душыць. Іншыя рэсурсы, са спасылкай на паліцыю, не пацвярджаюць эпізод з нападам з нажом.

Пасля здзяйснення злачынства мужчына закупіўся ў краме недалёка ад месца злачынства, сеў у трамвай і з'ехаў. Каля 18.30 таго ж дня яго затрымалі ў кватэры ў варшаўскім раёне Макотуў. Паводле розных звестак, яму ад 23 да 30 гадоў. Miejski Reporter паведаміў, што ў яго дома паліцыянты знайшлі літаратуру на тэму забойстваў і згвалтаванняў.

Паводле звестак TVP.info, раней у затрыманага былі праблемы з наркотыкамі. 27 лютага мужчыну дапытаюць і выставяць яму абвінавачванні. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Першапачаткова паведамлялася, што ахвярай стала ўкраінка. Аднак 26 лютага Miejski Reporter і TVP.info паведамілі, што дзяўчына — грамадзянка Беларусі.

Каментары10

  • Так
    26.02.2024
    Самы цэнтр Варшавы. Не дзіва, што ў Польшчы не вельмі любяць "прагрэсіўную" сталіцу. Сітуацыя канешне трагічная.
  • Юзік
    27.02.2024
    Гэтыя кварталы каля чыгуначнага вакзала -  прастытутак ды гандляроў наркотыкамі. Такія выпадкі там рэгулярна.
    А дзяўчыну вельмі шкада.. хоць бы яна кім яна там ні была..украінкай, беларускай чы расіянкай..
    Добра, што гэтага вычварэнца хутка затрымалі
  • Канфэдэрат
    27.02.2024
    Я лічу, што калі было заснітана дзіця, то гэта божая воля ды трэба нараджаць.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць