106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаць масавым шэсцем.

«25 сакавіка — гэта дзень, калі наш народ адзначае Дзень Волі, свята, што сімвалізуе нашу беларускую адвагу і барацьбу супраць дыктатуры. У гэты дзень мільёны беларусаў на ўсіх кантынентах адзначаюць нацыянальнае свята свабоды. Гэты год стаў асабліва цяжкім. У нашай краіне звыш 1400 нашых сяброў і сёстраў, палітвязняў, якія аддаюць сваю свабоду і жыцці ў барацьбе за нашае права на волю і справядлівасць», — паведамляе Аб'яднаны пераходны камітэт у сацсетках.
Святкаванне пройдзе ў нядзелю, 24 сакавіка.
«24 сакавіка а 14:00 па Варшаве на плошчы Трох Крыжоў пачнецца мітынг з удзелам беларускіх, польскіх, украінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў. Пасля мы пойдзем маршам да помніка Мікалаю Каперніку, дзе праходзяць нашы традыцыйныя акцыі і далей да Замкавай плошчы, дзе адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам вядомых беларускіх артыстаў. Падчас падзеі мы будзем збіраць данаты для падтрымкі нашых палітвязняў.
У гэты момант супольнасці і барацьбы, просім вас далучыцца да арганізацыі сёлета самага маштабнага жывога святкавання Дня волі. У Варшаве тысячы беларусаў, і мы разам моцная сіла», — паведамляе АПК.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары