Мікалай Шкрэд указам Лукашэнкі прызначаны першым намеснікам кіраўніка ягоных спраў.

Да гэтага палкоўнік Мікалай Шкрэд займаў пасаду намесніка начальніка Службы бяспекі Лукашэнкі. Ён быў прызначаны туды 10 верасня 2021 года.

Шкрэду 42 гады, нарадзіўся ён 26 красавіка 1981 года. Ён з'яўляўся асабістым ахоўнікам Лукашэнкі і часта мільгаў на фота побач з ім. Гуляе ў хакейнай камандзе K-2 Energy, піша Reform.by.
Цяпер чытаюць
Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША
Светабноўлена
Каментары